Струшня — ручай у горадзе Магілёве, правы прыток ракі Дубравенка. Даўжыня 2 км. Пачынаецца дзвюма вытокамі ў раёне станцыі Магілёў II з невялікіх лагчын. У межах горада даліна ракі мае крутыя схілы і шырыню 5—7 м. Уздоўж ручая праходзіць вуліца Струшня.

Этымалогія Назва Струшня мае значэнні «невялікі струг», «невялікі ручай», «ручай, што цячэ праз забалочаную западзіну».Шаруха, І. М. Гідранімія наваколляў Магілёва / І. М. Шаруха // Проблемы устойчивого развития регионов Республики Беларусь и сопредельных стран : СБОРНИК НАУЧНЫХ СТАТЕЙ VIII МЕЖДУНАРОДНОЙ НАУЧНО-ПРАКТИЧЕСКОЙ ИНТЕРНЕТ-КОНФЕРЕНЦИИ, Могилев, 15 марта — 15 2019 года / под ред. И. Н. Шарухо, А. В. Клебанова. — Могилев: Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова, 2019. — P. 72-75..

Мост цераз Струшню

Праектаванне і ўзгадненне драўлянага маста цераз Струшню пачаліся ў 1825 годзе, а непасрэдныя будаўнічыя работы вяліся з 30 красавіка па 9 верасня 1826 года. Аўтарам праекту быў тагачасны губернскі архітэктар Аляксандр Іванавіч Страхаў. Да нашых дзён не захавалася ні чарцяжоў яго фасадаў, ні яго дэталёвых выяўЧарняўская Т. І. Архітэктура Магілёва: З гісторыі планіроўкі і забудовы горада. — Мн.: Навука і тэхніка, 1973. — С. 36-39..

Крыніцы

Літаратура Пушкін, І. Рэкі і вадасховішчы Магілёва // Магілёўскія ведамасці. — 2000. — 28 снеж. — С. 6.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Магілёўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дняпра