Ане́йда (саманазва: Onyota'a:ka’, літаральна «людзі ўстойлівага каменю») — індзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША і Канады. Уваходзяць у лігу іракезаў.

Жывуць пераважна ў штатах Нью-Ёрк, Вісконсін і правінцыі Антарыа. Агульная колькасць (2022 г.) — 15 500 чал.Oneida

Гісторыя Анейда, падобна іншым іракезам, з'яўляюцца нашчадкамі археалпгічнай культуры Аваска. Меркавана ў XV ст. увайшлі ў лігу іракезаў. У XVII ст. моцна пацярпелі ад эпідэмій і ваенных дзеянняў падчас Бабровых войн.

У канцы XVIII ст. падтрымалі ЗША ў вайне за незалежнасць, што выклікала ваенныя сутычкі з магаўкамі і англійскімі лаялістамі. У 1788 г. падпісалі мірнае пагадненне са штатам Нью-Ёрк. Яно спрыяла пашырэнню тэрыторыі народа, але да пачатку XIX ст. правадыры насуперак пагадненню 1794 г. з федэральнымі ўладамі ЗША прадалі або перадалі ў карыстанне белым пасяленцам частку сельскагаспадарчых зямель. Гэта прывяло да перасялення анейда ў Канаду, дзе Джозеф Брант дамогся вылучэння рэзервацыі іракезаў. У 1838 г. група пратэстантаў-анейда атрымала правы на землі ў ВісконсінеOneida Tribe Of Indians Of Wisconsin.

У нашы дні анейда штатаў Нью-Ёрк і Вісконсін разглядаюцца ўрадам ЗША як асобныя нацыі. Канадскія анейда прызнаны цэнтральным урадам часткай першаснай нацыі іракезаў.

Мова Мова анейда належыць да іракезскай групы моўOneida Indian Language. У 2011 г. на ёй размаўлялі 160 чалавек у Канадзе2011 Census of Canada: Topic-based tabulations. Усяго тых, хто размаўляе на мове анейда, каля 200 чалавек. Сярод анейда Канады, Вісконсіна і Нью-Ёрка распрацаваны тры незалежныя праграмы па захаванню роднай мовыAbout the Oneida Language .

Спасылкі Oneida Indian Nation Oneida Nation of the Thames Oneida Tribe Of Indians Of Wisconsin Oneida History Oneidas — World Culture Encyclopedia Oneida Language & Cultural Centre

Катэгорыя:Народы ЗША Катэгорыя:Народы Канады Катэгорыя:Іракезы