Рэ́чышча — возера ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Бярэзіна (басейн Дняпра), каля вёскі Каралёва Слабада 2.
Плошча паверхні возера 0,13 км². Даўжыня 1,9 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 4,1 км. Катлавіна возера старычнага тыпу. Знаходзіцца на левабярэжнай пойме ракі Бярэзіна, насупраць вёскі Каралёва Слабада-2. Берагі возера вышынёй да 0,5 м. Паўночныя берагі забалочаныя.
Літаратура
— С. 422.
Ліст карты N-35-119. Выданне 1981 г.
Спасылкі Морфометрические параметры озёр Гомельской области // «Справочник Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Светлагорскага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны