Дзень памяці загінулых у радыяцыйных аварыях і катастрофах штогадова адзначаецца 26 красавіка ў памяць аб падзеях 1986 года на Чарнобыльскай АЭС.
У гэты дзень на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адбылася найбуйнейшая ў свеце тэхнагенная катастрофа. Было выкінута ў атмасферу каля 190 тон радыёактыўных рэчываў. Небяспечныя радыёактыўныя рэчывы выкідваліся ў навакольнае асяроддзе з-за пажару, які цягнуўся амаль два тыдні. Насельніцтва падпала пад апрамяненне, у 90 разоў вялікшае, чым насельніцтва Хірасімы пасля выбуху атамнай бомбы.
Наступствы Была забруджана тэрыторыя ў ― паўднёва-усходняя Беларусь, паўночная Украіна і захад Расіі. Каля 400 тысяч чалавек былі эвакуяваныя з зоны бедства. У Беларусі найболей пацярпелі Гомельская і Магілёўская вобласці. Вялізныя рэгіёны сталі непрыдатнымі дзеля чалавечага жыцця. Аварыя негатыўна паўплывала на здароўе насельніцтва і на працягласць жыцця.
Маштабы катастрофы былі б яшчэ вялікшыя, калі б не мужнасць і адвага ліквідатараў наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Рызыкуючы жыццём, здароўем яны абаранілі людзей ад згубнага ўдзеяння і далейшага распаўсюду радыяцыі. Наступствы будуць працягвацца яшчэ вельмі доўга: перыяд паўраспаду плутонію-239 складае Конкурс «Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы ў памяці жыхароў Беларусі» .
Сусветная рэакцыя У некаторых дзяржавах пасля аварыі на ЧАЭС адмовіліся ад распрацовак у галіне атамнай энергіі. Праверкі на бяспеку АЭС сталі яшчэ болей пільнымі. Электрастанцыі, якія адпрацавалі свой тэрмін, зачыняюць. ЕС прыняў захады да закрыцця Ігналінскай АЭС у Літве. У будучыні там будзе пабудавана іншая атамная элетрастанцыя.
Гл. таксама Дзень ушанавання удзельнікаў ліквідацыі Чарнобыльскай АЭС — памятная дата ва Украіне. Чарнобыльская катастрофа Чарнобыльскі шлях
Зноскі
Спасылкі Общероссийский Союз Общественных Объединений Союз «Чернобыль» России Чернобыль: события и уроки!
Катэгорыя:Падзеі 26 красавіка Катэгорыя:Чарнобыль у масавай культуры