Дзво́нка — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дзвінаса (басейн Віліі).

Даўжыня ракі 15 км. Плошча вадазбору 57 км². Выток ракі знаходзіцца ў напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Ляда. Упадае ў Дзвінасу прыкладна за 1 км у напрамку на поўнач ад вёскі Ляўданшчына. Вадазбор на заходніх схілах Мінскага ўзвышша.

Каля ракі аграгарадок Малыя Нястанавічы, вёскі Завішына, Ляўданшчына. Паміж вёскамі Завішына і Ляўданшчына на рацэ сажалка.

Літаратура  — С. 172.

Ліст карты N-35-56. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Лагойскага раёна Катэгорыя:Прытокі Дзвінасы