NAPOLI («Наполі») — псеўданім беларускай спявачкі Вольгі Шыманскай; раней — музычная група, якая выступала ў жанрах поп-музыкі, сучаснага рытм-н-блюза і танцавальнай музыкі. Удзельнік нацыянальных адборачных конкурсаў на Еўрабачанне 2014, 2015, 2016 і 2017 гадоў у Беларусі. Удзельнік нацыянальнага адборачнага конкурсу на Еўрабачанне 2016 года ў Польшчы.

Гісторыя Група «NAPOLI» была ўтворана ў складзе Іллі Краўчука, Ілоны Мунцян і Вольгі Шыманскай у красавіку 2012 года ў горадзе МінскГруппа Napoli: Над сведением песни работал Солодуха!. Удзельнікі фестывалю Славянскі базар 2012 годаСолигорчане выступят в финале национального отборочного тура «Евровидение-2015» (видео) ..

2014 10 студзеня 2014 года група «NAPOLI» прыняла ўдзел у нацыянальным адборачным конкурсе на Еўрабачанне 2014 года ў Беларусі. Група выступіла з кампазіцыяй «Stay With Me» і заняла восьмае месца, набраўшы 8 балаў (7 балаў з 12 ад тэлегледачоў, 1 бал з 12 ад журы)На «Евровидении 2014» Беларусь представит Тео — «Cheesecake» (видео)..

25 сакавіка 2014 года трагічна загінуў саліст гурта Ілля КраўчукПогиб солист группы Napoli Илья Кравчук ..

2 ліпеня 2014 года быў прадстаўлены новы саліст гурта Сяргей БалаболаўСЕРГЕЙ БОЛОБОЛОВ ..

26 снежня 2014 група «NAPOLI» прыняла ўдзел у нацыянальным адборачным конкурсе на Еўрабачаннн 2015 года ў Беларусі. Група выступіла з кампазіцыяй «My Dreams» і заняла шостае месца, набраўшы 36 балаў (7 балаў з 12 ад тэлегледачоў і 29 балаў ад журы)Uzari и Maimuna представят Беларусь на «Евровидении-2015» (видео)..

2015 З лістапада 2015 года група «NAPOLI» прадстаўлена ў выглядзе сольнага праекта Вольгі ШыманскайСолодуха, "Песняры", снова зомби и другие претенденты на "Евровидение" от Беларуси ..

2016 22 студзеня 2016 года праект «NAPOLI» прыняў ўдзел у нацыянальным адборачным конкурсе на Еўрабачанне 2016 года ў Беларусі з кампазіцыяй «My Universe». Праект «NAPOLI» заняў другое месца, атрымаўшы 22 399 галасоў тэлегледачоўНа «Евровидение» от Беларуси поедет протеже Дробыша..

5 сакавіка 2016 года група «NAPOLI» прыняла ўдзел у нацыянальным адборачным конкурсе да Еўрабачання 2016 года ў Польшчы з песняй «My Universe». «NAPOLI» заняла дзевятае месца, набраўшы 0,59 % галасоў тэлегледачоўWyniki polskich preselekcji ..

30 чэрвеня 2016 года саліст групы «NAPOLI» Вольга Шыманская была прызнана лепшым беларускім выканаўцам па версіі музычнага тэлеканала RUTV: Беларусь. Па выніках галасавання Вольга атрымала 24,9 % галасоў.

2017 20 студзеня група «NAPOLI» ўдзельнічала ў фінале беларускага нацыянальнага адбору на Еўрабачанне з песняй «Let's come together» і заняла 5 месца.

Склад Вольга Шыманская — вакал, аўтар песень

Былыя ўдзельнікі Ілля Краўчук Сяргей Балаболаў Ілона Мунцян Прадзюсар - Аляксандр Слуцкі

Сінглы Год Сінгл 2012 Столица 2012 Бомба 2012 Ты и я 2012 Песня про детство (feat. Natali Studio) 2013 Teen spirit anthem 2013 Если ты рядом (feat. Герман) 2013 Города 2013 Фобия 2013 Stay With Me 2013 Новый год 2014 Увидишь свет 2014 My dreams 2015 My universe 2016 Час надзей2017Let's come together

Гасцявы ўдзел Год Сінгл 2016 Под солнцем (with Alen Hit)

Відэакліпы Год Кліп 2012 Ты и я 2013 Песня про детство (feat. Natali Studio) 2013 Если ты рядом (feat. Герман)

Катэгорыя:Музычныя калектывы 2010-х Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Поп-гурты Беларусі