Пузы́рнік судэцкі (Cystopteris sudetica) — папарацепадобная расліна сямейства .
Апісанне Шматгадовая папараць вышынёй 10—35 см з тонкім чарнаватым паўзучым карэнішчам. Лісце тонкае, на доўгіх чаранках, шырокаавальнае або шырокатрохвугольнае двойчы-тройчы перыстае. Ніжнія сегменты ліставой пласцінкі карацей за размешчаныя вышэй. Жылкі ліставых пласцінак выходзяць у выемчастыя зубцы. Сорусы круглаватыя, з плеўкавым пакрывальцам, залозістыя, размешчаны на тыльным баку ліставых жылак. Споры з тупымі кароткімі шыпікамі.
Пашырэнне Еўрасібірскі старажытнатаежны рэліктавы від. Пашырэнне: паўночныя, паўночна-заходнія, заходнія і цэнтральныя раёны Усходняй Еўропы, Каўказ, Сярэдні Урал, горы Заходняй і Усходняй Сібіры, Далёкі Усход, Камчатка. У Беларусі знойдзены ў Бярэзінскім запаведніку ў ізаляваных лакалітэтах еўрапейскага фрагмента дыз'юнктыўнага еўразійскага арэала. Месцы росту: хвойныя, шыракаліста-хвойныя і шыракалістыя лясы.
Асаблівасці біялогіі Размнажэнне споравае і вегетатыўнае. Ветраапыляльная расліна. Спараносіць у ліпені-жніўні.
Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5 Казлоўская Н. В. Пузырнік // — С. 300.
Спасылкі
Катэгорыя:Качадыжнікавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі