Адамкова (, ) — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Рэчыцкага сельсавета. З 1958 года ў складзе Брэста.

Гісторыя У 1620 годзе берасцейскі староста Астафій Валовіч падараваў фальварак Адамкова езуітамЛітаратурная карта Берасцейшчыны

У пачатку XX стагоддзя Адамкова — маёнтак у Косіцкай воласці Брэсцкага павета, 58 жыхароў. У 1930-я гг. вёска, у 1940—1958 гг. у складзе Рэчыцкага сельсавета Брэсцкага раёна. У 1958 годзе ўвайшла ў склад Брэста.

Планіроўка Планіроўка квартальная, пераважае сядзібная забудова. Вуліцы Адамкоўская, вуліца Лейтэнанта Акімачкіна, Дачная, Дворнікава, Лётная, Межавая, Мічурына, Сонечная і інш.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста