«Брестская газета» () — былая беларуская недзяржаўная газета, якая выдавалася з 18 лістапада 2002 годаОб издании//«Брестская газета» па 30 снежня 2020 года. Распаўсюджвалася ў Брэсце і Брэсцкай вобласці. Друкавалася пераважна на рускай мове.

Уваходзіла ў склад Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі».

Гісторыя Першы нумар «Брестской газеты» выйшаў на 12 старонках. Максімальны аб’ём за час выхаду газеты — 40 старонак«Брестской газете» — 14 лет!//«Брестская газета». Дзень выхаду — чацвер.

У кастрычніку 2013 года «Брестская газета» абнавіла дызайн: змяніліся вёрстка, шрыфты, лагатып«БГ» в новом дизайне//«Брестская газета».

У 2015 годзе рэдакцыя была вымушана скараціць тыраж газеты ў сувязі з эканамічным крызісам у Беларусі.

У чэрвені 2019 года чыноўнікі адмовілі журналісту «Брестской газеты» ва ўваходзе ў новы будынак Брэсцкага абласнога суда на тэматычную прэс-канферэнцыю з нагоды яго адкрыцця з-за «адсутнасці акрэдытацыі». Газета актыўна асвятляла пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам.

Палітычны крызіс 2020-х гадоў

Журналістаў, якія супрацоўнічаюць з рэдакцыяй, неаднаразова затрымлівалі і судзілі падчас працы на акцыях пратэсту ў Брэсце. У кастрычніку 2020 года выданне далучылася да сумеснай заявы Беларускай асацыяцыі журналістаў і рэдакцый незалежных СМІ з нагоды ціску на партал «TUT.BY» і абмежавання доступу да незалежных сайтаў. Газета заняла актыўную грамадзянскую пазіцыю супраць гвалту пры асвятленні пратэстаў, распачала кампанію падпіскі на сябе палітычных зняволеных, друкавала іх адказы на свае лісты за краты.

У канцы лістапада ад Брэсцкай абласной друкарні прыйшоў ліст з паведамленнем, што час друку газеты пераносіцца з раніцы на тры гадзіны дня. У рэдакцыі склалася ўражанне, што супадзенне па часе, якое вяло да нязручнасці ў чытачоў, якія прывыклі купляць газету, пачынаючы з 11 гадзін раніцы, невыпадкова: паводле дамовы з «Белпоштай» якраз у 15 гадзін нумар павінен быў трапляць на ўчастак па апрацоўцы друкаванай прадукцыі для далейшай дастаўкі падпісчыкам, што стала фізічна немагчымым. На наступны дзень пасля гэтага ліста Брэсцкая абласная друкарня, у якой газета друкавалася ўсе 18 гадоў, без усякай прычыны і зусім адмовілася друкаваць выданне з 2021 года; факс пра гэта падпісаў Вячаслаў Шахлевіч, дырэктар друкарні.

З нагоды «ціску на папулярнае незалежнае рэгіянальнае выданне» Аб’яднаныя Масмедыі звярнуліся да Шахлевіча, Брэсцкага гар- і аблвыканкамаў, Міністэрства інфармацыі з мэтай паспрыяць перагляду рашэння. На думку старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, сітуацыя з «Брестской газетой» пацвярджае ціск уладаў на рэгіянальную прэсу, бо «тое, што гэта адбываецца на ўзроўні гаспадарчых суб’ектаў, нікога не павінна падманваць».

У канцы 2020 года галоўнаму рэдатару Віктару Марчуку і іншым журналістам пракуратура Брэста вынесла афіцыйнае папярэджанне за «распаўсюд недакладнай інфармацыі», але азнаёміцца са зместам дакумента не дала, верагодна заўвага была вынесена з-за відэазвароту супраць гвалту.

Каб пазбегнуць штрафных санкцый у сувязі з негарантаванай дастаўкай тыражу, у выніку было вырашана адмовіцца ад паслуг «Белпошты» па падпісцы на першае паўгоддзе 2021 года. 19 студзеня 2021 года стала вядома, што «Брестская газета» часова прыпыняе свой выпуск па прычыне таго, што ўсе беларускія друкарні адмовіліся друкаваць газету.

19 сакавіка 2021 года галоўнаму рэдактару Віктару Марчуку пракуратура вынесла папярэджанне за заклік да несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, але дзе і калі было здзейснена правапарушэнне яе супрацоўнікі сказаць не змаглі.

8 ліпеня 2021 года ў рэдакцыі прайшоў ператрус, які быў часткай маштабнага пагрому незалежных беларускіх медыяУ рэдакцыі «Брестской газеты», Orsha.eu і баранавіцкага выданьня Intex-Press таксама прыйшлі сілавікі. Падставы для ператрусу былі невядомыя, праз два дні рэдакцыя паведаміла, што ў супрацоўнікаў забралі ўсю тэхніку.

Ленінскі раённы суд Брэста ў лістападзе 2021 года дадаў у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў сайт газеты, а ў красавіку 2022 года – яе Telegram-каналРеспубликанский список экстремистских материалов.

У 2023 годзе КДБ аб’явіў газету экстрэмісцкім фарміраваннем.

«Брестская газета» ў сеціве З 2009 года ў «Брестской газеты» ёсць свой сайт, на якім спачатку з’яўлялася інфармацыя, якая змяшчалася і ў друкаванай версіі. Змест сайта абнаўляўся адзін раз на тыдзень.

У 2017 годзе дызайн сайта абнавіўся. Змянілася падача інфармацыі, навіны сталі публікавацца штодня. Таксама на сайце ёсць аўтарскія матэрыялы, якія не друкуюцца ў газеце, відэазапісы, фотарэпартажы, апытанкі.

З 2011 года «Брестская газета» пачала весці анлайн-трансляцыі. Упершыню 6 ліпеня карэспандэнты перадавалі ў прамым эфіры, што адбывалася на маўклівай акцыі пратэсту ў Брэсце«Молчаливая» акция протеста 6 июля в Бресте (хроника)//«Брестская газета».

Аўтары ў штаце

Віктар Марчук, дырэктар — галоўны рэдактар Людміла Селех, намеснік галоўнага рэдактара Марыя Маляўка, карэспандэнт Ірына Шаціла, карэспандэнт Віялета Гайдамакіна, карэспандэнт Крысціна Галавійчук, карэспандэнт Вікторыя Палякова, карэспандэнт Эдуард Аліфярук, карэспандэнт

Ацэнкі На думку выкладчыка факультэта журналістыкі БДУ Данііла Шаўрова, газета выгадна адрозніваецца высокай доляй аналітычных матэрыялаў на фоне іншых выданняў Брэстчыны. Такія артыкулы маюць розны геаграфічны фокус, і рэспубліканскі, і рэгіянальны, што робіць іх патэнцыйна цікавымі для любой аўдыторыі. Станоўча ацэнены калонкі галоўнага рэдактара Віктара Марчука, прыводзяцца ў прыклад артыкулы шэрагу іншых аўтараў газеты.

Юрыст і палітычны вязень Максім Знак у лісце да рэдакцыі ў студзені 2021 года напісаў, што ён ганарыцца калектывам газеты, «які быў побач у самых ізаляваных прасторах» і «не змяніў сабе, бо газета, напэўна, магла б нешта выдаваць, што друкавалі б, але наўрад ці б чыталі».

Узнагароды

Дыплом Брэсцкага аблвыканкама «За канструктыўны падыход да асвятлення розных сфер жыццядзейнасці рэгіёна» (2010)За конструктивный подход… облисполком отметил «Брестскую газету» // «Брестская газета». Прэмія старшыні Брэсцкага аблвыканкама «За актыўную журналісцкую пазіцыю» журналісткі Жанны Сідарук (2011)«БГ» отметили за активную журпозицию // «Брестская газета», якая перадала яе сям’і актывіста Івана Стасюка, затрыманага напярэдадні акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» і арыштаванага на 10 сутак за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Дыплом за першае месца ў намінацыі «Найлепшае журналісцкае раследаванне і зваротная сувязь з чытачамі» конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газета года 2013», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі»Награда. Журналистка «БГ» Алла Ковалева стала победительницей профессионального конкурса // «Брестская газета». Дыплом трэцяй ступені ў намінацыі «Найлепшы аналітычны матэрыял» конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газета 2015», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі»Журналист «Брестской газеты» вошел в число лучших журналистов региональных СМИ Беларуси // «Брестская газета». Перамога ў намінацыях «Найлепшая рэгіянальная газета года», «Найлепшае журналісцкае расследаванне» (Людміла Селех і Ала Вёрстава), «Найлепшая сацыяльная акцыя года» конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газета 2018», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі». Перамога ў намінацыях «Найлепшае журналісцкае расследаванне і зваротная сувязь з чытачамі» (Крысціна Галавійчук за серыю матэрыялаў пра галадаючых братоў), «Адукацыя і культура» (Ірына Шаціла, «За свой счёт закупил антисептики»), «Беларуская мова» (Марыя Маляўка, за серыю матэрыялаў «Мова перамен») конкурсу «Найлепшае рэгіянальнае медыя» Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі» ў 2020 годзе.

Зноскі

Спасылкі Анлайн-версія «Брестской газеты» Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі» Выбраныя нумары на сайце kamunikat.org

Катэгорыя:Газеты Брэста Катэгорыя:Штотыднёвыя газеты Катэгорыя:Культура Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:Аб’яднаныя Масмедыі Катэгорыя:Газеты на рускай мове Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 2002 годзе Катэгорыя:2002 год у Брэсце Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі