Дуброўка (, ) — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Матыкальскага сельсавета. З 1979 года ў Ленінскім раёне Брэста.

Гісторыя У пачатку XX стагоддзя вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета.

Згодна з умовамі Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 1940 года ў Цюхініцкім, у 1959—1979 гадах у Матыкальскім сельсаветах Брэсцкага раёна. У 1979 годзе ўвайшла ў склад Брэста.

У 1980-я гады на месцы вёсцы вялося інтэнсіўнае будаўніцтва жылых дамоў і аб'ектаў культурна-бытавога прызначэння, пабудаваны завод бытавой хіміі.

Насельніцтва XX стагоддзе: 1905 — 67 жыхароў. 1921 — 13 двароў, 83 жыхары. 1959 — 223 жыхароў. 1970 — 495 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста Катэгорыя:Ленінскі раён (Брэст)