Брацкая магіла савецкіх воінаў — вайсковае пахаванне ў г. Светлагорск Гомельскай вобласці. Размешчана каля прывакзальнай плошчы. Пахаваны 325 воінаў, якія загінулі ў баях пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Клычніяз Азалаў. У 1958 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптура воіна.
Літаратура
Катэгорыя:Брацкія магілы Светлагорскага раёна Катэгорыя:Славутасці Светлагорска