Дэні Фор (; нар. , Кілембэ, Уганда) — палітык, прэзідэнт Сейшэльскіх Астравоў з 16 кастрычніка 2016 года па 26 кастрычніка 2020 года. Раней займаў пасаду віцэ-прэзідэнта (у 2010—2016 гадах), член Народнай партыі.

Біяграфія Дэні Фор нарадзіўся ў горадзе Кілембэ ў Заходняй Угандзе ў сям'і грамадзян рэспублікі Сейшэльскія Астравы. Пачатковую і сярэднюю адукацыю атрымаў на радзіме бацькоў, на Сейшэльскіх астравах. Вучыўся ва ўніверсітэце на Кубе, атрымаў навуковую ступень у паліталогіі.

Катэгорыя:Прэзідэнты Сейшэльскіх Астравоў Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя