Меда́ль «За перамо́гу над Япо́ніяй» заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 30 верасня 1945 года. Аўтар праекта медаля — мастак М. Л. Лукіна.

Палажэнне аб медалю Медалём «За перамогу над Японіяй» узнагароджваюцца: усе ваеннаслужачыя і асобы вольнанаёмнага штатнага складу часцей і злучэнняў Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, якія прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях супраць японскіх імперыялістаў у складзе войскаў 1-га Далёкаўсходняга, 2-га Далёкаўсходняга і Забайкальскага франтоў, Ціхаакіянскага флоту і Амурскай рачной флатыліі; ваеннаслужачыя цэнтральных упраўленняў НКА, НКВМФ і НКУС, якія прымалі ўдзел у забеспячэнні баявых дзеянняў савецкіх войскаў на Далёкім Усходзе. Медаль «За перамогу над Японіяй» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.».

Асобы, узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй», пасля мелі права на ўзнагароджанне юбілейнымі медалямі: «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» «Пяцьдзясят гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» «Шэсцьдзесят гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» «Шэсцьдзесят пяць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» «Семдзесят гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.». Агульная колькасць узнагароджаных медалём «За перамогу над Японіяй» складае каля 1 831 000 чалавек.

Нягледзячы на той факт, што статус медаля прадугледжваў аднаразовае ўручэнне, вядомыя выпадкі паўторнага ўзнагароджання. Так, напрыклад, двух медалёў «За перамогу над Японіяй» ўдастоена Лысенка Таццяна Фёдараўна. Пасведчанні да медаля Г № 116525 і Г. № 116541 выпісаныя, адпаведна, 28 сакавіка 1948 года і 6 ліпеня 1948 года Арджанікідзаўскім райваенкаматам Растоўскай вобласці. Трохразовым кавалерам медаля «За перамогу над Японіяй» стаў старшы сяржант Мішко Міхаіл АрцёмавічМедаль «За Победу Над Японией».

Апісанне медаля Медаль «За перамогу над Японіяй» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На адным боку медаля профільная пагрудная выява Генералісімуса Савецкага Саюза Сталіна І. В., звернутая направа. У верхняй частцы медаля па акружнасці надпіс «ЗА ПОБЕДУ НАД ЯПОНИЕЙ».

На адваротным боку медаля надпіс «3 СЕНТЯБРЯ 1945», над ёй пяціканцовая зорачка.

Усе надпісы і выявы на медалю выпуклыя.

Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі шырокая чырвоная палоска, па абодва бакі ад яе: па адной белай палосцы, па адной чырвонай палосцы і па адной вузенькай белай палосцы. Края стужкі абрамлены вузенькімі жоўтымі палоскамі.

Ілюстрацыі

Крыніцы

Літаратура

Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 18—20, 55.

Спасылкі Медаль «За Перамогу Над Японіяй»

Катэгорыя:Узнагароды паводле алфавіта Катэгорыя:Японія ў Другой сусветнай вайне Катэгорыя:З’явіліся ў 1945 годзе