Наталля Мікалаеўна Э́йсмант, па нараджэнні Сялюнhttps://www.samara.kp.ru/daily/27230/4358013/, псеўданім на тэлебачанні — Кірса́нава (нар. , ) — беларуская тэлевядучая, прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі.

Біяграфія Нарадзілася 16 лютага 1984 года ў Мінску. Скончыла Мінскае музычнае вучылішча, у 2007 г. — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно». У мінскім Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры выконвала дзіцячыя роліПресс-секретарь Лукашенко: Назначение неожиданное, но в этом есть смысл .

З 2007 года працавала рэдактарам агенцтва тэлевізійных навін, карэспандэнтам спецыяльнага аддзела выпуску галоўнай дырэкцыі «» Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі. Вяла выпускі мінскіх «Навін рэгіёна», выніковую інфармацыйную праграму «Панарама» і разам з мужам Іванам Міхайлавым (Эйсмантам) інфармацыйна-аналітычную праграму «Галоўны эфір». Працавала таксама ў праграме «Пра мастацтва»Эйсмонт Наталья Николаевна.

6 лістапада 2014 года прызначана прэс-сакратаром прэзідэнта БеларусіНаталья Эйсмонт назначена пресс-секретарем Президента Беларуси. У пачатку 2017 г. яе функцыі былі пашыраны: паводле ўказа прэзідэнта № 40, у іх пералік былі ўключаны каардынацыя дзейнасці буйных дзяржаўных СМІ, фарміраванне праз СМІ грамадскай думкі пра дзейнасць прэзідэнта і г.д. Прэс-сакратар стаў прыраўноўвацца паводле паўнамоцтваў да памочніка прэзідэнтаhttps://news.tut.by/economics/531785.html Палітолаг Вольф Рубінчык адзначыў у сувязі з гэтым пашырэннем, што Н. Эйсмант «увойдзе, умоўна, у сямёрку самых уплывовых дзяржаўных службоўцаў, хоць дагэтуль наўрад ці трапляла ў дваццатку»https://belisrael.info/?p=9806.

Выказванні Наталлі Эйсмант пра дыктатуру як магчымы «брэнд» Беларусі, пра «запыт» на дыктатуру ў свеце, зробленыя ў сакавіку 2019 года, атрымалі ў Беларусі розгалас, падвергнуты жорсткай крытыцы і асмяяннюhttps://naviny.by/article/20190310/1552235912-baynet-shutit-diktatura-nash-bred .

У красавіку 2024 года была выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага саюза жанчын.

Дачыненне да забойства Рамана Бандарэнкі

Паводле дадзеных «BYPOL», праз атрыманыя аўдыёзапісы і нумароў мабільных тэлефонаў аб’яднанню ўдалося дакладна ўсталяваць кола асоб, якія маюць дачыненне да забойства мінчука Рамана Бандарэнкі, які памёр у шпіталі пасля таго, як быў збіты. Эйсмант уваходзіць у гэты лікПредварительная проверка BYPOL по факту смерти Романа Бондаренко .

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін 6 лістапада 2020 года Эйсмант была ўключана ў Чорны спіс Еўрасаюза. Савет Еўрапейскага саюза прызнаў Эйсмант адказнай за каардынацыю медыя-дзейнасці Лукашэнкі, уключаючы падрыхтоўку заяў і арганізацыю публічных выступленняў, падтрымку рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку ў межах кампаніі рэпрэсій і запалохвання, якая праводзіцца дзяржаўным апаратам пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Згодна з рашэннем ЕС, у прыватнасці, сваімі публічнымі заявамі ў абарону прэзідэнта і крытыкай актывістаў апазіцыі, а таксама мірных дэманстрантаў, зробленымі пасля прэзідэнцкіх выбараў, яна паспрыяла сур’ёзнаму падрыву дэмакратыі і вяршэнства закону ў БеларусіCouncil implementing regulation (EU) 2020/1648 of 6 November 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 370 I.

24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя. Акрамя таго, Эйсмант у свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія, Канада, Швейцарыя.

21 чэрвеня 2021 года таксама была ўнесена ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗШАBelarus Designations; Issuance of Belarus General License 3 and related Frequently Asked Questions — Міністэрства фінансаў ЗША, 06/21/2021Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus — Міністэрства фінансаў ЗША, 06/21/2021.

У 2022 годзе ў сувязі з расійскім уварваннем ва Украіну супраць Эйсмант увялі санкцыі Японія, Украіна і Новая Зеландыя.

Асабістае жыццё З 2010 года ў шлюбе з тэлевядучым Іванам Міхайлавічам ЭйсмантамНа свадьбе ведущих Первого канала хозяйничала милиция.

Крыніцы

Катэгорыя:Постаці Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Катэгорыя:Прэс-сакратары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Тэлевядучыя XXI стагоддзя Катэгорыя:Тэлевядучыя паводле алфавіта Катэгорыя:Тэлевядучыя Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання