Беларуска-суданскія адносіны — адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Судан. Дыпламатычныя адносіны паміж дзяржавамі ўсталяваны 15 ліпеня 1999 года.
Двухбаковыя адносіны Гісторыя У жніўні 2004 года праведзены візіт Прэзідэнта Судана ў Беларусь. Адбыліся візіты міністраў замежных спраў, абароны і ўнутраных спраў Беларусі ў Судан. У Беларусь арганізаваны візіты старшыні парламента, міністраў замежных спраў, знешняга гандлю, фінансаў, энергетыкі і горнаруднай прамысловасці, сельскай і лясной гаспадаркі, абароны, унутраных спраў.
У лістападзе 2005 года Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Судане прызначаны Мухамед Ісмаіл Мухамед, прэзідэнт групы кампаній MIG.
У маі 2014 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет С. А. Рачкоў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Судан па сумяшчальніцтве.
У жніўні 2015 года ў г. Мінску адбыўся другі раунд беларуска-суданскіх палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.
У красавіку 2016 года ў Мінску адбылося трэцяе пасяджэнне беларуска-суданскай сумеснай камісіі па супрацоўніцтве.
З чэрвеня 2016 года інтарэсы Судана ў Беларусі па сумяшчальніцтве прадстаўляе Пасол Рэспублікі Судан у Расійскай Федэрацыі Надзір Юсіф Эльтаіб Бабікер.
У студзені 2017 прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з афіцыйным візітам наведаў Рэспубліку СуданБеларусь и Судан активизируют экономическое партнёрство. У снежні наступнага года Мінск наведаў суданскі лідар Амар Хасан Ахмел аль-БашырДобыча золота и сборка тракторов: о чем в Минске договорились президенты Беларуси и Судана?.
Эканамічныя сувязі У 2017 годзе двухбаковы тавараабарот склаў 21,9 млн. долараў. У 2012—2014 гадах імпарт тавараў з Судана ў Беларусь складаў каля 100 000 долараў у год. У 2016 годзе аб’ём імпарту нечакана вырастае да 4 млн долараў, а ў 2017 годзе — да 12 млн. У 2017 годзе агульны аб’ём беларускага экспарту ў Судан, уключаючы спецабсталяванне, склаў 9,8 млн. долараў. Беларусь пастаўляе трактары, грузавыя аўтамабілі, розныя віды станкоў, металавырабы, угнаенні, трансфарматары, кантрольна-вымяральныя прыборы, шыныБеларусь - Судан: динамика торговли . У студзені-чэрвені 2018 года краінамі склаў 10,66 млн. долараў.
9 сакавіка 2015 года зарэгістравана сумесная суданская-беларуская кампанія «S&B Aviation company Ltd», якая спецыялізуецца на тэхнічным абслугоўванні, рамонце і мадэрнізацыі самалётаў і верталётаўОфициальный сайт «S&B Aviation company Ltd» — О нас .
У снежні 2018 г. Судан перадаў беларускім кампаніям адно радовішча золата для яго здабычы, якое стала другім золатаздабывальнага участкам, выдзеленым для Беларусі.
Ваеннае супрацоўніцтва
Судан з’яўляецца самым доўгачасовым пакупніком беларускай ваеннай прадукцыі. Краіны маюць шырокі вопыт сумеснага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Беларусь неаднаразова прадавала Узброеным сілам Судана зброю і ваенную тэхніку нягледзячы на міжнародныя санкцыі. З 1996 года ў значных аб’ёмах прадавалася зброя з Беларусі, калі ўпершыню было пастаўлена 9 Т-55 і 6 Мі-24В, у 2001 — 20 Т-55МЗавоюет ли Беларусь позиции на глобальных рынках оружия. У 2002 годзе прададзены 14 артсістэм рознага прызначэння. У 2003 годзе ў Судан з Беларусі былі пастаўленыя 9 БМП-2, 39 БРДМ-2, 32 адзінкі розных артылерыйскіх сістэм. У 2004 годзе Судан набыў 21 браніраваную разведвальна-дазорную машыну БРДМ-2, 7 БТР-80, 10 БТР-70 і адну баявую машыну пяхоты БМП-1. У 2007 г. было пастаўлена 2 бронетранспарцёры БТР-70 (мадыфікацыя Кобра-К)Торговля оружием и будущее Беларуси // Maxpark, 5 марта 2011.
У чэрвені 2006 года быў падпісаны дагавор аб ваенным супрацоўніцтве, абмене вопытам і дасягненнямі ў ваеннай вобласці. На падставе дакумента, беларускія інструктары далі свае паслугі ў навучанні суданскіх вайскоўцаў, абодва бакі падзяліліся адзін з адным вопытам, а навукоўцы дзвюх краін сумесна распрацавалі праекты ў галіне ваеннай навукі.
У 2008—2010 гадах з Беларусі пастаўлены 13 Су-25 і 2 Су-25УБ. У 2013 годзе была пастаўлена яшчэ партыя Су-25, а таксама Су-24. У жніўні, падчас перапраўкі апошніх з Беларусі на авіябазу Вадзі Саідна каля горада Амдурман, паведамлялася аб прысутнасці тут беларускага персаналу і экіпажаў.
Па дадзеных SIPRI, у перыяд з 2013 па 2015 год беларускія ваенныя пастаўкі ў Судан склалі 113 млн долараў.
Апошняя вядомая пастаўка прайшла ў 2018 годзе. Тады Судану было прададзена некалькі БТР-70МБ1, якія неўзабаве ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у ЕменеВ Йемене замечены белорусские БТР-70МБ1 — militaryreview (31 октября 2018).
Пагадненні Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін знаходзіцца ў стадыі фарміравання. Падпісаныя пратакол аб супрацоўніцтве ў сферы энергетыкі, прамысловасці і гандлю; Пагадненне аб гандлёвым, інвестыцыйным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве; Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Судан; Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне інфармацыі; Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, пратакол аб супрацоўніцтве ў галіне спорту паміж Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам па справах моладзі і спорту Рэспублікі Судан. Падрыхтаваны да падпісання Міждзяржаўны Дагавор аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве.
Гл. таксама Адносіны Беларусі з краінамі Афрыкі
Спасылкі Беларусь—Судан
Судан Катэгорыя:Знешняя палітыка Судана