Фрэдэрык Пухула-і-Валес (; 12 лістапада 1877,  — 14 лютага 1962, ) — іспанскі і французскі каталонскі , і ; з каталанскай мовы і на каталанскую, а таксама вядучы іспанскі эсперантыст.

Біяграфія Пухула у маладосці шмат падарожнічаў па Еўропе і доўгі час жыў у Парыжы. З 1900 па 1906 гады публікаваўся ў часопісе «Joventut». Лічыцца аўтарам першага навукова-фантастычнага апавядання на каталанскай мове «Штучныя людзі» (), упершыню апублікаванага ў 1912 годзе ў Бібліятэцы Joventut у Барселоне. Пухула быў удзельнікам IV і V сусветных кангрэсаў эсперантыстаў.

У 1914 годзе Пухула пражываў у Парыжы і арганізоўваў X сусветны кангрэс эсперантыстаў, які быў адменены ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны. Пухула быў прызваны ў армію і прызначаны сувязістам Арміі Францыі, паколькі валодаў азбукай Морзэ. У гады вайны ён быў таксама карэспандэнтам газеты «El Diluvio» і пісаў артыкулы на іспанскай мове  аб ваенным жыцці. Пасля вяртання ў Барселону прызначаны галоўным рэдактарам выдання, якому сімпатызавалі рэспубліканцы.

У 1939 годзе Пухулу арыштавалі і кінулі ў турму прыхільнікі Франсіска Франка, якія абвінавацілі яго ў антыдзяржаўнай дзейнасці і антыдзяржаўнай прапагандзе газеты «El Diluvio». Яго прысудзілі да смяротнага пакарання, якое потым замянілі на 20 гадоў і 1 дзень турмы, але праз два гады і два месяцы па стану здароўя Пухула быў вызвалены. Ён з’ехаў у Францыю, дзе і пражыў астатак жыцця.

Працы

На каталанскай мове Тэатр El geni (1904) El boig (1907, другая частка El geni) Dintre la gàbia (1906, з Эмілі Цінторэ) La veu del poble i El poble de la veu (1910, з Люісам Віа) Апавяданні Titelles febles (1902) Creuant la plana morta (1903) El metge nou (1903) Homes artificials (1912, першае навукова-фантастычнае апавяданне на каталанскай мове; перавыдадзена ў 1986 Edicions Pleniluni, ISBN 84-85752-22-8) Estudi Francesc Pi i Margall (1902, артыкулы часопіса Joventut) Пераклады на катаолнский Més enllà de las forsas («Звыш сіл», Бьёрнсцэрнэ Б’ёрнсан, 1904) Kaatje («Кацье», Пол Спаак, 1914) Апавяданні Жоржа Сіменона

На эсперанта Апавяданні Naivulo Karabandolo la plugisto Fiŝkaptisto kaj rigardanto La grafo erarinta (1908) Маналогі La Rompantoj (1907) Senhejmulo La Pipamanto Драмы Aŭtunaj ventoj (1909) Novelo (1908)

Спасылкі Профіль на сайце Асацыяцыі пісьменнікаў на каталонскай мове Critics of Homes Artificials Crítica de Homes Artificials Біяграфія ў часопісе Kataluna esperantisto, n° 327

Катэгорыя:Эсперантысты Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Францыя)