Алесь Пруднікаў (Аляксандр Трафімавіч) (, вёска Стары Дзедзін, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя, цяпер Клімавіцкі раён, Магілёўская губерня — , вёска Утукі Кандапожскага раёна Карэла-Фінскай ССР) — беларускі паэт. Стрыечны брат пісьменніка Паўла Пруднікава.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Бацька Трафім быў прызваны на фронт пад час першай сусветнай вайны, цяжка паранены і памёрПруднікаў, П. Далёкае і блізкае // Вытокі песні. Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў. Мн., Маст. літ., 1973. — С. 227. З-за нестабільнай сітуацыі доўга не мог знайсці пастаяннае месца вучобы. У 1924—1930 гг. вучыўся ў сямігадовай школе ў суседняй вёсцы Мілаславіцы. У 1930 працаваў на будаўніцтве чыгункі Асіповічы — Магілёў — Раслаўль, потым на новабудоўлях Мінска, з 1931 г. — на рэспубліканскай кніжнай базе, у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі, у БелТА. Вучыўся на творчым аддзяленні Мінскага педагагічнага інстытута (1932—1933 гг.).

У сакавіку 1933 г. быў арыштаваны, але праз восем месяцаў вызвалены з турмы і адразу ж прызваны ў рады Чырвонай Арміі, дзе праслужыў да 1935 г. У 1935—1936 гг. быў супрацоўнікам Клімавіцкай раённай газеты «Камуна». Скончыў Ленінградскі настаўніцкі інстытут (1938 г.). Працаваў настаўнікам, інспектарам Пятроўскага (цяпер Кандапожскага) раёна Карэльскай АССР (у 1940—1956 гг. — Карэла-Фінская ССР), адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Карэльскага ўніверсітэта. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце разведчыкам. Загінуў 5 жніўня 1941 г. каля вёскі Утукі Кандапожскага раёна. Рэабілітаваны ў 1956 г.Беларуская энцыклапедыя. Т. 13. — С. 48.

Творчасць Творчую дзейнасць пачаў як школьны паэт у 1926 годзе разам з Паўлам ПруднікавымПруднікаў, П. Далёкае і блізкае… С. 236—238. Падчас навучання ў школе ў БССР разгарнуўся працэс беларусізацыі, і гэта паспрыяла таму, што творы ён пісаў на беларускай мове. Паралельна быў пазаштатным карэспандэнтам некаторых газет. Так, у прыватнасці, калі быў знойдзены скарб старажытных манет ля вёскі Стары Дзедзін, ён з Паўлам напісаў пра гэта рэпартажhttp://www.klimovichi.mogilev-region.by/ru/god_zemli?id=2813 Земля древних кладов — Климовичский райисполком. Официальный сайт. (Падрабязней пра гэта глядзіце ў артыкуле Стары Дзедзін) Першыя вершы з'явіліся ў друку ў 1930 г. У 1932 годзе асобным выданнем выйшла паэма «Зямныя зоры», дзе распавядалася пра ўдарныя будоўлі першай пяцігодкіПамяць. С. 624.. Падборка вершаў змешчана ў зборніку «Крывёю сэрца» (1967 г.).

Выданні твораў Пруднікаў, А. Зямныя зоры / Алесь Пруднікаў. — Мн., Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1932. Крывёю сэрца / укладальнік А. Вялюгін. — Мн., Беларусь, 1967. С. 116—122.

Крыніцы

Літаратура

 — С. 159—160.  — С. 624. Пруднікаў П. Далёкае, але не забытае: Успаміны. — Мн., Маст. літ., 1988. — 175 с. — С. 149—154.

Спасылкі Алесь Пруднікаў. Біяграфія Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Том II. ПРУДНІКАЎ Алесь

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты