Садружнасць Незалежных Дзяржаў, СНД — рэгіянальная міждзяржаўная арганізацыя, якая аб’ядноўвае наступныя краіны постсавецкай прасторыТАСС. Содружество независимых: кто, когда и для чего создал СНГ: Азербайджан Арменія Беларусь Казахстан Кыргызстан Малдова (знаходзіцца ў працэсе выхаду з арганізацыі, канчаткова краіна выйдзе з СНД 8 красавіка 2027 годаСтала известна дата выхода из СНГ еще одной страны) Расія Таджыкістан Туркменістан (не з’яўляецца паўнапраўным членам, удзельнічае толькі ў асобных відах дзейнасці арганізацыі) Узбекістан
Штаб-кватэра Садружнасці знаходзіцца ў Мінску, Беларусь.
Гісторыя стварэння СНД
Апошнія месяцы існавання СССР суправаджаліся палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурна-ідэалагічным крызісам, які завяршыўся яго распадам на 15 незалежных дзяржаў.
8 снежня 1991 года кіраўнікі Расіі Барыс Ельцын, Украіны Леанід Краўчук і Беларусі Станіслаў Шушкевіч падпісалі ў рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы пагадненне аб дэнансацыі дагавора аб стварэнні Саюза ССР ад 1922 года і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое павінна было стаць прынцыпова іншым, у параўнанні з Савецкім Саюзам, аб’яднаннем рэспублік.
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў Пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў 10 снежня 1991 года.
Кіраўнікі іншых рэспублік СССР, акрамя Латвіі, Літвы, Эстоніі, Грузіі, выказалі жаданне, каб іх дзяржавы сталі раўнапраўнымі членамі — заснавальнікамі СНД.
Сустрэча кіраўніцтва 11 рэспублік (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расійская Федэрацыя, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Украіна), на якой была прынята Дэкларацыя аб стварэнні на роўных правах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, адбылася 21 снежня 1991 года ў Алма-Аце.
На першай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў СНД, якая прайшла 30 снежня 1991 года ў Мінску, было падпісана «Часовае пагадненне аб Савеце кіраўнікоў дзяржаў і Савеце кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў», паводле якога засноўваўся вышэйшы орган арганізацыі — Савет кіраўнікоў дзяржаў. У далейшым у сталіцы Беларусі размясціліся каардэнуючыя органы СНД.
Арганізацыйны этап стварэння СНД завяршыўся ў 1993, каля 22 студзеня ў Мінску быў прыняты «Статут Садружнасці Незалежных Дзяржаў» — асноватворны дакумент арганізацыі.
Статут СНД
Згодна са Статутам Садружнасці Незалежных Дзяржаў, дзяржавамі-заснавальніцамі арганізацыі з’яўляюцца тыя дзяржавы, якія на момант прыняцця Статута падпісалі і ратыфікавалі Пагадненне аб стварэнні СНД ад 8 снежня 1991 года і Пратакол да гэтага Пагаднення ад 21 снежня 1991 года. Дзяржавамі-членамі Садружнасці з’яўляюцца тыя дзяржавы-заснавальніцы, якія прынялі на сябе абавязкі, што вынікаюць са Статута, на працягу 1 года пасля яго прыняцця Саветам кіраўнікоў дзяржаў. Акрамя таго, Статутам прадугледжваюцца катэгорыі асацыіраваных членаў — дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у асобных відах дзейнасці арганізацыі на ўмовах, якія вызначаюцца пагадненнем аб асацыіраванным членстве, і наглядальнікаў — дзяржаў, чые прадстаўнікі могуць прысутнічаць на пасяджэннях органаў Садружнасці па рашэнню Савета кіраўнікоў дзяржаў.
Склад аб’яднання У склад СНД спачатку ўвайшлі 11 дзяржаў, пераемніц савецкіх рэспублік. 19 сакавіка 2014 Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны прыняла рашэнне аб выхадзе Украіны са складу СНД, сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубій заявіў, што краіна пачынае працэс выхаду з Садружнасці Незалежных дзяржаў. Туркменістан на саміце СНД, які адбыўся 26 жніўня 2005 года ў Казані, заявіў аб тым, што будзе ўдзельнічаць у садружнасці ў якасці «асацыіраванага члена».
Грузія ратыфікавала Пратакол да Пагаднення аб стварэнні СНД 3 снежня 1993 года. Аднак 12 жніўня 2008 года прэзідэнт краіны Міхаіл Саакашвілі заявіў аб жаданні выхаду дзяржавы са складу СНД, 14 жніўня 2008 года грузінскім парламентам было прынята рашэнне аб выхадзе Грузіі з арганізацыі.
8 красавіка 2026 года рашэнні аб выхадзе Малдовы з базавых дагавораў СНД былі адобраны прэзідэнтам краіны Маяй Санду і ўступілі ў сілуtass.ru.
Дзейнасць аб’яднання На першым этапе свайго існавання Садружнасць садзейнічала рашэнню складанейшых праблем, звязаных з распадам СССР, садзейнічала станаўленню суверэнных незалежных дзяржаў, захаванню і далейшаму развіццю гістарычна сталых сувязей на постсавецкай прасторы. У далейшым СНД стала адзінай своеасаблівай платформай шматбаковага ўзаемадзеяння яе ўдзельнікаў практычна ва ўсіх сферах.
У эканамічнай сферы за два дзесяцігоддзі напрацавана шырокая міжнародна-прававая база развіцця гандлёва-эканамічных адносін, функцыянуе Эканамічны савет, Эканамічны суд, Камісія па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце СНД, 39 дзеючых органаў галіновага супрацоўніцтва. Цяпер асноватворным дакументам, накіраваным на пошук узаемапрымальных рашэнняў усяго спектра эканамічных праблем, з’яўляецца Стратэгія эканамічнага развіцця Садружнасці Незалежных Дзяржаў на перыяд да 2020 года. Дакумент уяўляе сабой сістэму ўзгодненых дзяржавамі — удзельніцамі СНД поглядаў на агульныя мэты, вызначае прыярытэты і перспектывы далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Палітычнае ўзаемадзеянне ў Садружнасці ажыццяўляецца на розных узроўнях і накіравана на выпрацоўку ўзгодненых падыходаў да вырашэння актуальных пытанняў рэгіянальнай і сусветнай палітыкі, якія ўяўляюць адзіны інтарэс. Неад’емным элементам палітычнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц Садружнасці стала дзейнасць Місіі наглядальнікаў ад СНД за выбарамі і рэферэндумамі, якая ажыццяўляе маніторынг выбарчых кампаній ва ўсіх дзяржавах — удзельніцах Садружнасці.
Прыкметнае развіццё за 20 гадоў існавання Садружнасці атрымала ўзаемадзеянне па парламенцкай лініі, важным інструментам якога з’яўляецца Міжпарламенцкая асамблея дзяржаў-удзельніц СНД, якая працуе над гарманізацыяй і ўзгадненнем мадэльнай заканадаўчай базы Садружнасці.
Асноўнай мэтай развіцця ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД з’яўляецца пашырэнне партнёрскіх адносін у сферах, якія маюць узаемны інтарэс для ўмацавання нацыянальнай і сумеснай ваеннай бяспекі, што знайшло адлюстраванне ў Канцэпцыі ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў да 2015 года.
У рамках Садружнасці ўдзяляецца пастаянная ўвага забеспячэнню бяспекі і процідзеяння арганізаванай злачыннасці ў яе шматлікіх формах і праявах. Для гэтага створаны Бюро па каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і іншымі небяспечнымі відамі злачынстваў на тэрыторыі дзяржаў — удзельніц СНД і Антытэрарыстычны цэнтр СНД.
Асаблівае месца ў Садружнасці займае супрацоўніцтва ў папярэджанні і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару. На тэрыторыях дзяржаў-удзельніц СНД захавана сістэма абмену гідраметэаралагічнай інфармацыяй і створана Міждзяржаўная гідраметэаралагічная сетка СНД. Праводзіцца работа па аптымізацыі сістэмы сувязі і перадачы інфармацыі. Узгоднены парадак узаемадзеяння нацыянальных гідраметэаслужб пры пагрозе ўзнікнення і ўзнікненні надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.
Прыярытэтнае месца ў інтэграцыйных працэсах на прасторы Садружнасці належыць гуманітарнаму супрацоўніцтву. Дагэтуль Саветам па гуманітарнаму супрацоўніцтву пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД рэалізавана больш за 250 праектаў. Найбольш запатрабаваныя сярод іх набылі статус пастаянна дзеючых. У іх ліку Маладзёжны сімфанічны аркестр краін СНД, Сеткавы ўніверсітэт СНД, Міждзяржаўная прэмія СНД «Зоркі Садружнасці» і «Садружнасць дэбютаў».
Актыўна развіваецца супрацоўніцтва ў галіне культуры. Шырока вядомыя ў Садружнасці міжнародныя музычныя фестывалі У.Співакова, Ю.Башмета, імя М.Растраповіча, імя М.Тарывердзіева, Міжнародны конкурс імя Арама Хачатурана, Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Адкрыты фестываль кіно краін СНД, Латвіі, Літвы і Эстоніі «Кінашок» у Анапе, Міжнародны кінафестываль «Залаты абрыкос» у Ерыване, Бакінскі міжнародны кінафестываль «Усход-Захад», Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад», кінафестываль «Зоркі Шакена» ў Алматы, Міжнародны кінафестываль краін СНД, Латвіі, Літвы і Эстоніі «Новае кіно XXІ стагоддзе», Міжнародны фестываль народнай творчасці краін СНД і Балтыі «Садружнасць», Маладзёжныя Дэльфійскія гульні дзяржаў — удзельніц СНД, Форум перакладчыкаў, пісьменнікаў і выдаўцоў краін СНД і Балтыі. Вялікі патэнцыял мае Міжнародная праграма «Культурныя сталіцы Садружнасці», а таксама праекты ў сферы міжкультурнага дыялога.
У сферы адукацыі фарміруецца агульная адукацыйная прастора, забяспечваецца роўны доступ грамадзян у агульнаадукацыйныя ўстановы, узаемнае прызнанне і эквівалентнасць дакументаў аб сярэдняй (агульнай), пачатковай прафесійнай і сярэдняй прафесійнай (спецыяльнай) адукацыі.
Створаны арганізацыйна-прававыя перадумовы для вырашэння пытанняў працоўнай міграцыі. У прыватнасці, прынята Канвенцыя аб прававым статусе рабочых мігрантаў і членаў іх сем’яў дзяржаў-удзельніц СНД, заснаваны Кансультацыйны савет па працы, міграцыі і сацыяльнай ахове насельніцтва.
Паглыбленне шматбаковага ўзаемадзеяння ў рамках СНД садзейнічае фарміраванню агульнай інфармацыйнай прасторы. Прыкметным крокам у гэтым напрамку стала стварэнне Асацыяцыі нацыянальных інфармацыйных агенцтваў дзяржаў — удзельніц СНД, Міждзяржаўнага інфармацыйнага пула, а таксама актывізацыя дзейнасці Мждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір».
Вопыт супрацоўніцтва на прасторы Садружнасці шмат у чым паслужыў асновай для інтэграцыйных працэсаў у рамках ЕўрАзЭС, Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.
Іншыя інтэграцыйныя аб’яднанні з удзелам краін СНД СНД як міжнародная арганізацыя мае занадта невялікую колькасць «пунктаў судакранання» паміж яго членамі. Гэта прымушае лідараў краін Садружнасці шукаць альтэрнатыўныя інтэграцыйныя варыянты. На прасторы СНД сфарміраваліся некалькі арганізацый з больш канкрэтнымі агульнымі мэтамі і праблемамі:
Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), у якую ўваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расія, Таджыкістан. Задача АДКБ — каардынацыя і аб’яднанне намаганняў у барацьбе з міжнародным тэрарызмам і экстрэмізмам, абаротам наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Дзякуючы гэтай арганізацыі, створанай 7 кастрычніка 2002 года, Расія захоўвае сваё ваеннае прысутнасць у Цэнтральнай Азіі. Еўразійская эканамічная супольнасць (ЕўрАзЭС) — Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Расія, Таджыкістан, краіны назіральнікі — Украіна, Малдова, Арменія. ЕўрАзЭС была створана з мэтай развіцця эканамічнага ўзаемадзеяння, гандлю, эфектыўнага прасоўвання працэсу фарміравання Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, каардынацыі дзеянняў дзяржаў Супольнасці пры інтэграцыі ў сусветную эканоміку і міжнародную гандлёвую сістэму. Арганізацыя спыніла існаванне пасля ўтварэння ў 2014 годзе Еўразійскага эканамічнага саюза, скарот ЕўрАзЭС цяпер часам ужываецца для абазначэння апошняга. Мытны саюз — Беларусь, Казахстан, Расія. У саюзе прымяняюцца адзіныя мытныя тарыфы і іншыя меры па рэгуляванні гандлем таварамі з іншымі дзяржавамі. Пры ўзаемным гандлі паміж краінамі-ўдзельнікамі МС не спаганяюцца мытныя пошліны, не ўжываецца большасць абмежаванняў эканамічнага характару. Упершыню дамоўленасць аб стварэнні МС была падпісана ў 1995 годзе паміж кіраўнікамі Расіі, Беларусі і Казахстана. Некалькі пазней да гэтых краін далучыліся Кіргізія, Таджыкістан і Узбекістан. Дадзенае інтэграцыйнае аб’яднанне праіснавала нядоўга і ў 2000 годзе было пераўтворана ў Еўразійскую эканамічную супольнасць. У кастрычніку 2006 года паміж Расіяй, Казахстанам і Беларуссю быў падпісаны дагавор, на падставе якога пачала фарміравацца арганізацыя новага Мытнага саюза, стварацца адзіная мытная зона ў межах дзяржаў. Аснову МС склалі 40 дагавораў на міжнародным узроўні, прынятых на працягу 2009 года. З чэрвеня 2010 года ўступіў у сілу і стаў прымяняцца на тэрыторыі краін-удзельніц Мытны кодэкс. Да ліпеня 2011 года на межах гэтых дзяржаў быў адменены транспартны кантроль.