«Альшэўская» (трансліт: Aĺšeŭskaja, ) — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на скрыжаванні вуліцы Альшэўскага і праспекта Пушкіна, паміж станцыямі «Цівалі» і «Вяснянка».

На праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна першапачаткова была пазначана як «Альшэўскага» ()Схема паэтапнага развіцця ліній Мінскага метрапалітэна . У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана надаць назву «Альшэўская»Вынікі галасавання . Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, па назве знесенай у 1960-я гады вёскі Альшэва.

18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Альшэўская»Без "Минск-Мира". В столице утвердили названия станций четвертой линии метро.

Катэгорыя:Будуемыя і праектуемыя станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Чацвёртая лінія метро (Мінск)