Мяжа — пояс незааранай зямлі паміж двума палямі. Можа таксама азначаць падзел паміж двума суседскімі ўчасткамі.

У асабліва вялікай колькасці сустракаюцца ў экстэнсіўнай сельскай гаспадарцы. З прыроднага пункту гледжання мяжа ўяўляе сабой важны элемент навакольнага асяроддзя. Яе прысутнасць вызначае больш высокую біяразнастайнасць аграцэнозаў. З’яўляецца месцам пражывання многіх раслін і месцам знаходжання жывёл. На межах гняздуюцца некаторыя віды птушак, напрыклад, жоўтая сітаўка. Ліквідацыя меж і стварэнне монакультурных палёў прыводзяць да дэградацыі прыроднага асяроддзя.

Канфлікт з-за межаў складае адзін з матываў польскай культуры, напрыклад, ён згадваецца ў рамане «Агнём і мячом» Генрыка Сянкевіча, або ў мастацкім фільме «Усе свае» рэжысёра Сільвестра Хенцынскага.

Катэгорыя:Біёмы Катэгорыя:Сельская гаспадарка