«Політэхні́чная» (, ) — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на скрыжаванні вуліц Сурганава і Якуба Коласа, паміж станцыямі «Максіма Багдановіча» і «Друкарская».
Назва На праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна першапачаткова была пазначана як «Сурганава» ()Схема паэтапнага развіцця ліній Мінскага метрапалітэна . У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана надаць назву «Палітэхнічная»Вынікі галасавання . Мінскі гарадскі выканаўчы камітэтУ назве «Палітэхнічная» дапушчана арфаграфічная памылка, правільна «Політэхнічная», верагодна, ад размешчаных побач Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (Палітэх) і Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа.
18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Політэхнічная»Без "Минск-Мира". В столице утвердили названия станций четвертой линии метро.
Катэгорыя:Будуемыя і праектуемыя станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Чацвёртая лінія метро (Мінск)