Салітэ́р (, ад — самотны) — асобна стаячае дрэва (куст) у еўрапейскіх парках. Дызайнерскі прыём, які ўжываецца пры добраўпарадкаванні і азеляненні паркаў, садоў і прыватных уладанняў.
Салітэр у ландшафтным дызайне
Для адзіночнай пасадкі выкарыстоўваюцца віды, якія адрозніваюцца дэкаратыўнасцю на працягу цэлага года, святлалюбныя расліныСолитер. В кн.: Лесная энциклопедия: В 2-х томах. Т. 2. Гл. ред. Воробьев Г. И. М.: Сов. энциклопедия, 1986.. На вольным прасторы няма неабходнасці канкураваць за сонечнае святло і ваду з іншымі раслінамі. Пры выкарыстанні дрэва ў якасці салітэра, яго крона становіцца шырокай, а само яно мае больш нізкую пасадку. Салітэры з убраннем дробнага дэкаратыўнага лісця або цёмнай афарбоўкі высаджваюць бліжэй да садовых дарожак, альтанак. Салітэры з буйнымі лістамі або светлай лістотай высаджваюць на фоне фасадаў будынкаў, дэкаратыўных агароджаў. Салітэры павінны прыцягваць да сябе ўвагу, дамінаваць у кампазіцыі. Для гэтага вышыня салітэра ў дарослым стане і шырыня паляны павінны суадносіцца як 1:3Что такое «солитер» или солитерная посадка? .
У XIX стагоддзі выкарыстоўваўся асаблівы прыём стварэння дэкаратыўных салітэраў. Некалькі дрэў высаджвалі на гранічна малой адлегласці. З гадамі яны зрасталіся, утвараючы «букет» з разыходнымі ў розныя бакі стваламіСолитеры и группы. . Радзей — адно дрэва расшчаплялі, а асобныя часткі яго прымушалі расці ў розныя бакі. Парасонавая, пірамідальная, ніцая, шарападобная, канічная формы былі характэрныя для салітэраў гэтага часу радзей.
Часцей за ўсё ў XVIII—XIX стагоддзях ён высаджваўся насупраць панскага дома сядзібыНаталья Бондарева.М. Ю. Коробко. Находки в Битцевском лесу. О некоторых итогах новейших историко-краеведческих изысканий в Москве. Московский журнал. № 1 (265) Январь 2013. . Як правіла, такім дрэвам быў дуб. З відаў дуба для салітэра выкарыстоўваліся звычайна: дуб звычайны, Quercus mongolica, Quercus phellos, Quercus macrocarpaВиды дуба. .
Літаратура
Катэгорыя:Культурная геаграфія Катэгорыя:Ландшафты