Арцём Кійко (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у ДЮСШ роднай Мар’інай Горкі, першы трэнер — Гія Панчулідзэ. Пазней далучыўся да структуры мінскага «Дынама», з 2013 года пачаў выступаць за дубль клуба. У сезоне 2015 на правах арэнды выступаў за клуб Першай лігі «Бяроза-2010». Па заканчэнні сезона «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Кійко вярнуўся ў «Дынама». Рыхтаваўся да сезона 2016 разам з асноўнай камандай, аднак у сезоне выступаў за дубль. 27 лістапада 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы апошняга тура супраць мазырскай «Славіі» (0:1).
У студзені 2017 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з «Дынама». Сезон 2017 пачаў у дублі, аднак пасля прызначэння ў маі трэнерам асноўнай каманды Сяргея Гурэнкі, які раней кіраваў рэзервовым складам, Кійко стаў часцей з’яўляцца ў аснове, выходзячы на замену ў канцы сустрэчы.
У студзені 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Гарадзеі», аднак з-а траўм згуляў толькі ў шасці матчах і ў ліпені таго ж года пакінуў каманду.
У жніўні 2018 года пасля прагляду стаў іграком мінскага «Промня», дзе стаў выступаць за дубль, а з лістапада 2018 года не гуляў з-за траўмы. У лютым 2019 года пакінуў «Прамень» і неўзабаве папоўніў склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала», дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, за сезон забіў 15 галоў.
У студзені 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова. У лютым 2020 года афіцыйна пакінуў «Арсенал», аднак неўзабаве вярнуўся ў каманду. У 2020—2021 гадах гуляў за дзяржынскі клуб у Першай лізе, станавіўся найлепшым барбардзірам каманды ў абодвух сезонах. У 2022 годзе быў іграком стартавага складу ў Вышэйшай лізе.
У лютым 2023 года стаў іграком «Гомеля». У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.
Міжнародная кар’ера У 2012—2014 гадах выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
25 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (2:1).
Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2021 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль Дынама 10 0 2014 дубль Дынама 31 2 2015 Д2 Бяроза-2010 26 3 2016 Д1 Дынама 1 0 2017 Д1 Дынама 5 1 2018 (1) Д1 Гарадзея 6 0 2018 (2) дубль Прамень 8 1 2019 Д3 Арсенал 24 15 2020 Д2 Арсенал 24 10 2021 Д2 Арсенал 33 14 2022 Д1 Арсенал 28 2 2023 Д1 Гомель 9 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Выхаванцы Пухавіцкай ДЮСШ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель