Сяргей Лынько (нар. ) — беларускі футбаліст, нападнік мінскіх «Крумкачоў».
Клубная кар’ера Выхаванец мінскага «Тарпеда», у 2007 годзе выступаў за дубль «Дарыды». Пазней далучыўся да клуба «Іслач», які выступаў на першынстве Мінскага раёна. У 2012 годзе «Іслач» заявілася ў Другую лігу, і Сяргей прайшоў у ім шлях да Вышэйшай лігі. У 2013 годзе быў у складзе каманды, якая заваявала бронзавыя медалі Кубка Рэгіёнаў УЕФА.
Пасля выхаду «Іслачы» ў Вышэйшую лігу ў сакавіку 2016 годзе быў аддадзены ў арэнду ў мінскае «Тарпеда»"Ислочь" отдала Лынько в аренду минскому "Торпедо". У складзе «Тарпеда» Лынько стаў выступаць на пазіцыі правага абаронцы, быў капітанам каманды. Па выніках сезона 2016 быў прызнаны найлепшым іграком аўтазаводцаў.
У студзені 2017 года, вярнуўшыся з арэнды, падпісаў новы кантракт з «Іслаччу»Лынько вернулся в «Ислочь». 1 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Тарпеда-БелАЗ» (1:2). Пазней стаў у асноўным гуляць за дубль, у галоўнай камандзе толькі часам выхадзіў на замену. У кастрычніку 2017 года не гуляў з-за траўмы.
У студзені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»Сергей Лынько покинул "Ислочь" і неўзабаве афіцыйна стаў іграком «Тарпеда»Сергей Лынько перешел в минское "Торпедо". Адразу стаў капітанам каманды і асноўным іграком. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з тарпедаўцаміМинское "Торпедо" продлило контракт с Лынько.
У ліпені 2019 года, калі ў клуба пачаліся фінансавыя праблемы, разам з іншымі ігракамі асноўнага складу разарваў кантракт, аднак застаўся ў камандзе і згуляў у двух яе апошніх матчах (у Кубку Беларусі — 28 ліпеня супраць «Клецка» і 3 жніўня супраць БАТЭ), у якіх «Тарпеда» было прадстаўлена пераважна ігракамі моладзевага складу. Пазней жа «Тарпеда» абвясціла аб зняцці з чэмпіянату, і Лынько застаўся без каманды.
У жніўні 2019 года папоўніў склад армянскага клуба «Ерэван»Сергей Лынько трудоустроился в Армении, дзе гуляў да канца года. У пачатку 2020 года трэніраваўся з чысцінскім «Андэрдогам», а ў сакавіку папоўніў склад сталічных «Крумкачоў»Лынько и Козека стали игроками "Крумкачей". Пачынаў сезон у стартавым складзе, выкарыстоўваўся ў якасці абаронцы, у ліпені атрымаў траўму, пасля стаў радзей з’яўляцца на полі.
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама», з якім у лютым падпісаў пагадненнеБрестское "Динамо" объявило о подписании Лынько. У сезоне 2021 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з дынамаўцаміБрестское "Динамо" продлило контракты с четырьмя футболистами.
У сакавіку 2023 года стаў іграком «Маладзечна». Пакінуў клуб у ліпені 2023 года і неўзабаве далучыўся да «Крумкачоў».
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2015
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2007 дубль Дарыда 22 2 2012 Д3 Іслач 32 8 2013 Д2 Іслач 23 2 2014 Д2 Іслач 24 1 2015 Д2 Іслач 23 2 2016 Д2 Тарпеда 25 1 2017 Д1 Іслач 10 0 2018 Д1 Тарпеда 24 1 2019 (1) Д1 Тарпеда 12 0 2019/20 (1) Д1 Ерэван 5 0 2020 Д2 Крумкачы 17 1 2021 Д1 Дынама 24 0 2022 Д1 Дынама 23 2 2023 (1) Д2 Маладзечна 9 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дарыда Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ерэван Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна