Меда́ль «У па́мяць 250-го́ддзя Ленінгра́да» — дзяржаўная ўзнагарода СССР.
Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 мая 1957 года ў адзначэнне 250-годдзя горада Ленінграда. Аўтар малюнка медаля — мастак Н. А. Сакалоў.
Статут медаля
Медалём узнагароджваліся грамадзяне горада, вызначыўшыяся ў правядзенні работ па аднаўленні і рэканструкцыі горада і забяспечыўшыя сваёй працай развіццё яго прамысловасці, транспарту, гарадской гаспадаркі, гандлю, навуковых і культурна-асветных устаноў, пры ўмове пражывання ў Ленінградзе або яго прыгарадах не менш за 5 гадоў: рабочыя, інжынерна-тэхнічны персанал і служачыя прамысловых прадпрыемстваў, будоўляў, транспарту і гарадской гаспадаркі Ленінграда; работнікі навукі, тэхнікі, мастацтва, літаратуры, асветы і аховы здароўя; работнікі дзяржаўных устаноў, партыйных, прафсаюзных, камсамольскіх і іншых грамадскіх арганізацый; ваеннаслужачыя; пенсіянеры, інваліды вайны і працы; хатнія гаспадыні, якія прымаюць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні горада, працы школ і дзіцячых устаноў.
Падставай для ўзнагароджання была асабістая кніжка ўдзельніка аднаўлення народнай гаспадаркі. Гэтая кніжка была дакументам, які пацвярджае ўдзел у работах па аднаўленні горада. У ёй паказвалася норма гадзін на тыдзень, якія жыхар павінен адпрацаваць на аднаўленчых работах і факт выканання нормы, падмацаваны пячаткаю адпаведнай ўстановы.
Медалём узнагароджваліся таксама ўдзельнікі абароны Ленінграда ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда», незалежна ад месца іх пражывання.
Узнагароджанне медалём «У памяць 250-годдзя Ленінграда» ажыццяўляецца ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР выканаўчым камітэтам Ленінградскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных.
Уручэнне медаля праводзілася: ваеннаслужачым — камандзірамі воінскіх частак, злучэнняў, начальнікі устаноў, устаноў асобам з грамадзянскага насельніцтва — выканаўчымі камітэтамі раённых, гарадскіх Саветаў дэпутатаў працоўных. Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «У памяць 800-годдзя Масквы».
Апісанне медаля Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда» вырабляецца з каляровага металу i мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.
На аверсе медаля рэльефны малюнак помніка У. І. Леніну ля Фінляндскага вакзалу на фоне Нявы і будынка Адміралцейства. Ззаду помніка — разгорнутыя сцягі, унізе — лаўровая галіна з каласамі і малюнак сярпа і молата. У верхняй частцы медаля па акружнасці надпіс: «В память 250-летия Ленинграда» і выява пяціканцовай зоркі з разбягаючыміся прамянямі.
На рэверсе медаля малюнак будынка Смольнага, над якім надпіс у два радкі: «ГОРОДУ-ГЕРОЮ СЛАВА!». Унізе лічба — «250». У верхняй частцы медаля ў перавітым стужкай вянку з лаўровага i дубовага лісця і каласоў малюнак ордэнаў Леніна і Чырвонага Сцяга, якімі ўзнагароджаны Ленінград.
Усе надпісы і выявы на медалю выпуклыя.
Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодачкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай сіняга колеру з белымі палоскамі па краях. Пасярэдзіне стужкі чырвоная паласа, якая мае з кожнага боку па дзве жоўтых вузкіх палоскі.
Зноскі
Літаратура Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 170—171. — ISBN 5-7062-0111-0. Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 97—98. Спасылкі
Катэгорыя:Узнагароды паводле алфавіта Катэгорыя:З’явіліся ў 1957 годзе