Чажашы () ― вёска ў Мясційскім муніцыпалітэце краю Самэгрэла-Зема Сванеці, Грузія. Яна размешчана ў паўднёвых перадгор'ях Вялікага Каўказа, у вярхоўях даліны ракі Інгуры, на вышыні 2160 м над узроўнем мора. Вёска з'яўляецца часткай гістарычнай вобласці Сванеціі і цэнтрам супольнасці Ушгулі. Сярэднявечныя абарончыя збудаванні унесены ў рэестр Нацыянальнай спадчыны Грузіі, а таксама ўваходзяць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Геаграфія Чажашы з'яўляецца галоўным паселішчам супольнасці Ушгулі, якая ўяўляе сабой кангламерат з чатырох вёсак. Таксама Чажашы ― адно з самых высока размяшчаюцца населеных месцаў у Еўропе. Сяло ўваходзіць у склад Мясційскага муніцыпалітэта, размешчана прыкладна ў 45 км да захаду ад горада Месціа (адміністрацыйнага цэнтру муніцыпалітэта). Знаходзіцца на месцы зліцця рэк Інгуры і Шаўтскала.

Культурная спадчына У Чажашы размяшчаюцца дзясяткі пабудоў, збудаваных пачынаючы з часоў Сярэднявечча і Ранняга Новага Часу. У іх лік уваходзяць 13 добра захаваўшыхся Сванскіх вежаў: у асноўным гэта трох-ці пяціпавярховыя будынкі, прылеглыя да сямейных дамоў. Захаваліся таксама і чатыры сярэднявечныя замкі, прычым адзін з іх, паводле мясцовых легенд выкарыстоўваўся ў якасці летняй рэзідэнцыяй царыцай Тамарай (правіла ў 1184-1213 гг.). Тут ёсць дзве каменныя царквы і некалькі падсобных будынкаў пры іх. Час пабудовы цэркваў, асвячоныя ў імя святога Георгія і Хрыста Збавіцеля, датуюцца X―XI і XII стагоддзямі, адпаведна. Царква святога Георгія з'яўляецца часткай замка Тамары. Другая царква багата распісана фрэскамі. Пачынаючы з 2000 года, урад Грузіі і Нацыянальны Камітэт Міжнародны савет па захаванні помнікаў і славутых месцаў (ІКАМОС Грузія), заключылі пагадненне аб міждысцыплінарных даследаваннях культурнай спадчыны вёскі і ажыццяўлення праектаў па рэстаўрацыі і кансервацыі помнікаў архітэктуры.

Насельніцтва Чажашы ― гэта невялікая вёсачка. Па дадзеных перапісу 2014 года, пастаянна тут пражывае ўсяго 28 чалавек, усе яны адносяць сябе да сванаў, этнічнай падгрупы грузінаў.

Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Грузіі Катэгорыя:Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя:Населеныя пункты Грузіі