Прахі - у беларускай міфалогіі малодшыя нячысцікі - гультаяватыя і малаздольныя, або тыя, што служаць іншым чарцям. Самі па сабе яны не прадстаўляюць небяспекі - шкоду прыносяць толькі па чужым загадзе, але часта перакручваюць свае заданні, выконваюць іх кепска, за што церпяць пакаранні ад старэйшых чарцей.
Але, якімі б няўклюдамі ні былі прахі, яны па-свойму раззлаваныя на людзей і жадаюць шкодзіць ім.
Гл. таксама Шэшачкі Пякельнікі Хіхітун
Літаратура Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. – 2-ое выданне, дапоўненае. – Мінск: Беларусь, 2006. – 500 с.: іл.
Спасылкі Касны. Шатаны. Прахі. Ератнікі. Чорная баба
Катэгорыя:Міфалогія Катэгорыя:Беларуская міфалогія Катэгорыя:Беларуская народная дэманалогія