Сбербанк альбо Ашчадбанк (ПАТ АшчадбанкРеквизиты Полное фирменное наименование — Публичное акционерное общество «Сбербанк России» (сокращённое фирменное наименование — ПАО Сбербанк)) — найбуйнейшы расійскі універсальны камерцыйны банк. Кантралюецца Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі, якому належаць больш за 52 % акцыйБанк России.Список лиц, под контролем либо значительным влиянием которых находится ПАО Сбербанк / Сайт Центрального банка Российской Федерации, 14 августа 2015.
Прадастаўляе шырокі спектр банкаўскіх паслуг. Доля Сбербанка ў агульным аб’ёме актываў расійскага банкаўскага сектара складала на 1 студзеня 2016 года 28,7 %. На рынку прыватных укладаў — 46 %. Крэдытны партфель адпавядаў 38,7 % усіх крэдытаў, выдадзеных насельніцтву.
Брэнд Сбербанка на пачатак 2010 года, па ацэнцы часопіса «The Banker» і кампаніі Brand Finance, займаў 15-е месца ў рэйтынгу самых дарагіх сусветных банкаўскіх брэндаў і каштаваў прыблізна 11,7 мільярда даляраўLenta.ru: Сбербанк вошел в топ-15 самых дорогих банковских брендов.
Цэнтральны офіс у Маскве. Па стане на сярэдзіну 2016 года налічваў амаль 17,5 тыс. падраздзяленняў і 14 тэрытарыяльных даччыных банкаў у 83-х суб’ектах Расійскай Федэрацыі.
Па стане на 1 мая 2017 года колькасць аддзяленняў Сбербанка склала 14 826Сбербанк за год сократил 1,3 тысячи отделений.
Сбербанк даў справаздачу аб падзенні чыстага прыбытку за першае паўгоддзе на 39,8 % у параўнанні з леташнімі вынікаміПрыбытак Сбербанка за паўгоддзе ўпаў на 39 %. Прыбытак склаў ₽287,2 млрд супраць ₽476,9 млрд за аналагічны перыяд 2019 года. Гэта вынікае з фінансавай справаздачнасці банка па МСФС.
Гісторыя
У часы Савецкага Саюза з 1922 года па 1987 год дзейнічала сістэма Дзяржаўных працоўных ашчадных кас СССР, якая з 1922 года па 1963 год падпарадкоўвалася Міністэрству фінансаў СССР, а з 1963 года Дзяржаўнаму банку СССРИстория Сбербанка России. У 1987 годзе ў рамках банкаўскай рэформы ў СССР сістэма Дзяржаўных працоўных ашчадных кас была рэарганізавана, і створаны Банк працоўных зберажэнняў і крэдытавання насельніцтва СССР (Ашчадны банк СССР). Пастановай Вярхоўнага Савета РСФСР ад 13 ліпеня 1990 года Расійскі рэспубліканскі банк Ашчаднага банка СССР быў абвешчаны ўласнасцю РСФСР.
У 1989 годзе Ашчадны банк стаў першым банкам-членам аплатнай сістэмы Visa ў СССРКраткая историческая справка о появлении Visa в России .
22 сакавіка 1991 года адбылося заснаванне Акцыянернага камерцыйнага Ашчаднага банка Расійскай Федэрацыі (Сбербанк Расіі ААТ) на агульным сходзе акцыянераў у адпаведнасці з Законам РСФСР «Аб банках і банкаўскай дзейнасці ў РСФСР» ад 2 снежня 1990 года.
1 студзеня 1992 года Ашчадны банк СССР спыніў сваё існаванне.
1 студзеня 2001 года ў Сбербанку Расіі праведзена рэарганізацыя, у выніку якой 79 рэгіянальных банкаў Сбернага банка Расіі рэарганізаваныя ў 17 тэрытарыяльных шляхам аб’яднання.
У лютым 2007 года праведзена маштабнае размяшчэнне акцый банка, вядомае як «народнае IPO», у ходзе яго правядзення многія супрацоўнікі Сбербанка прымушаліся кіраўніцтвам да набыцця гэтых акцыйАнна Бараулина, Василий Кудинов, Андрей Панов. «Попробуй откажись» // Ведомости, № 46 (1820), 16 марта 2007.
У чэрвені 2010 года банк атрымаў дазвол Кітайскай банкаўскай рэгулятарнай камісіі на адкрыццё прадстаўніцтва ў Пекіне.
4 чэрвеня 2010 года рашэннем акцыянераў банка поўнае афіцыйнае найменне банка было скарочана да «Ашчадны банк Расіі ААТ». 29 ліпеня 2010 года Банк Расіі ўзгадніў рэдакцыю статута з новай назвай.
У верасні 2010 года фірменнае найменне банка змянілася на Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк Расіі» (скарочана ААТ «Сбербанк Расіі»). На англійскай мове фірменнае найменне змянілася на Sberbank of Russia (скарочана Sberbank).
У верасні 2010 года «Сбербанк Расіі» адкрыў філіяльную сетку ў Індыі.
У верасні 2010 года была завершана рэгістрацыя прадстаўніцтва ў Пекіне.
У чэрвені 2011 года стала вядома аб стварэнні Ашчадным банкам і французскім банкам BNP Paribas сумеснага банка, які, працуючы пад гандлёвай маркай Cetelem, будзе займацца рознічным крэдытаваннем у крамах.
Зліцця і паглынання У сакавіку 2011 года Ашчадны банк купіў 100 % расійскай інвестыцыйнай кампаніі «Тройка дыялог» (Sberbank CIB) за суму ў $1 млрдНаиля Аскер-заде. Сбербанк объявил о покупке «Тройки диалог» // vedomosti.ru (Праверана 11 сакавіка 2011).
28 снежня 2011 года Сбербанк і Cetelem (падраздзяленне спажывецкага крэдытавання групы BNP Paribas) падпісалі абавязваючае пагадненне пра стварэнне сумеснага банка на рынку крэдытавання ў пунктах продажу ў Расіі«Сбербанк» и Cetelem заключили соглашение о создании совместного российского кредитного банка.
У 2011 годзе кіраўніцтва банка абвясціла пра пачатк экспансіі на рынкі Усходняй Еўропы і Турцыі. На працягу года Ашчадны банк зрабіў шэраг набыткаў на гэтых тэрыторыях.
У ліпені 2011 года было абвешчана пра набыццё холдынга Volksbank International (VBI) — усходнееўрапейскага падраздзялення аўстрыйскай банкаўскай групы Österreichische Volksbanken AG (тады ж стала вядома, што гэтая група стала адным з васьмі еўрапейскіх банкаўскіх інстытутаў, якія не прайшлі стрэс-тэст Еўрапейскага банкаўскага кіравання). Канчатковае пагадненне аб угодзе, якую планавалася завяршыць да канца года і якая ацэньвалася ў суму €585-645 млн, было падпісана ў верасні 2011.
У снежні 2011 года Сбербанк праінфармаваў пра набыццё даччынага банка «Лукойла» ў Швейцарыі — SLB, які спецыялізуецца на паслугах private banking. Кошт куплі склаў $80,62 млн.
У 2012 годзе Сбербанк купіў турэцкі банк Denizbank, а ў 2019 годзе прадаў яго і сышоў з ТурцыіСбербанк ушел из Турции.
Пасля пачатку уварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года Сбербанк трапіў пад санкцыі ЗША. Санкцыі азначаюць поўную замарозку актываў банка на Захадзе і забарону транзакцый, акрамя аперацый па гандлі прадуктамі харчавання і ўгнаеннямі. Аналагічныя санкцыі ўвялі Еўрасаюз, Вялікабрытанія, Швейцарыя. У чэрвені Сбербанк адключылі ад сістэмы міжбанкаўскага абмену дадзенымі SWIFT. На фоне гэтых падзей Сбербанк распрадаў свае даччыныя кампаніі ў Еўрапейскім Саюзе і Швейцарыі і пакінуў рэгіёнСбербанк вышел с банковского рынка Европейского союзаСбербанк продал швейцарскую «дочку».
У верасні 2022 года Сбербанк закрыў здзелку па продажы ўсяго пакета акцый свайго даччынага банка ў Казахстане мясцоваму холдынгу «Байтерек»Сбербанк продал казахстанскую «дочку» холдингу «Байтерек».
Уласнікі і кіраўніцтва Доля Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі ў статутным капітале ПАО Сбербанк складае 50 % плюс адна галасуючая акцыя; у галасуючых акцыях — 52,32 %. Астатнімі 47,62 % акцый Сбербанка, што знаходзяцца ў публічным абарачэнні, валодаюць больш за 8273 юрыдычныя і фізічныя асобы.
З 1996 года таргі акцыямі Сбербанка праводзяцца на расійскіх біржах ММВБ і РТС. У сакавіку 2007 года банк размясціў дадатковы выпуск звычайных акцый, у выніку чаго статутны капітал павялічыўся на 12 %, і было прыцягнута 230,2 млрд рублёў. Сярэдні дзённы аб’ём таргоў акцыямі Сбербанка складае 40 % аб’ёму таргоў на ММВБ.
Вялікі рэзананс у сусветнай прэсе выклікала зацвярджэнне ў траўні 2016 года членам назіральнага савета Ашчаднага банка былога прэм’ер-міністра Фінляндыі Эска Аха(Праверана 25 мая 2017).
Старшыні праўлення Ашчаднага банка Расіі Жыхараў Павел Іванавіч (сакавік 1991 г. — сакавік 1993) Яшын Алег Уладзіміравіч (сакавік 1993 — студзень 1996) Казьмін Андрэй Ільіч (студзень 1996 — кастрычнік 2007) Грэф Герман Оскаравіч (з кастрычніка 2007)
Дзейнасць
Філіяльная сетка банка на сярэдзіну 2010-х гадоў уключае 14 тэрытарыяльных банкаў і амаль 17,5 тыс. падраздзяленняў па Расіі. Даччыныя банкі Сбербанка Расіі працуюць у Казахстане, Украіне, Беларусі, Германіі. У чэрвені 2010 года Сбербанк атрымаў дазвол Кітайскай банкаўскай рэгулятарнай камісіі на адкрыццё прадстаўніцтва ў Пекіне, а ў верасні 2010 года Банк Расіі зарэгістраваў філіял ААТ «Сбербанк Расіі» ў Індыі.
У банка маецца даччыная інвестыцыйная кампанія «Ашчадбанк Капітал», якая займаецца санацыяй і кіраваннем закладзенымі ў банку актываміГюзель Губейдуллина, Мария Рожкова. «Чего нас бояться — мы же не рейдеры», — Ашот Хачатурянц, генеральный директор ООО «Сбербанк капитал» // Ведомости, № 213 (2483), 11 ноября 2009.
З 1993 па 2010 гады Сбербанк удзельнічаў у развіцці расійскай аплатнай сістэмы ашчадных карт. З 2010 года банк удзельнічае ў праекце стварэння ўніверсальнай электроннай карты, з’яўляючыся адным з заснавальнікаў аператара праекта УЭКОАО «УЭК» — Акционеры .
3 лютага 2012 года Ашчадны банк абвясціў, што стварае венчурны фонд на базе венчурнага падраздзялення «Тройкі Дыялог» — «Тройка Венчурз» са стратэгіяй інвеставання ў высокатэхналагічныя кампаніі і праекты, пачатковыя інвестыцыі складуць 100 млн далСбербанк создает венчурный фонд на базе «Тройки Диалог», начальные инвестиции — 100 млн $.
Паказчыкі дзейнасці З’яўляецца найбуйнейшым у Расіі банкам па аб’ёмах аперацый з фізічнымі асобамі.Паказчыкі дзейнасці Сбербанка
Чысты прыбытак Ашчаднага банка па МСФС за 2014 год склаў 290,3 млрд руб., знізіўшыся на 20 % у параўнанні з прыбыткам за 2013 год (362 млрд руб.)
У першым квартале 2016 года чысты прыбытак па міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасці (МСФС) вырас у 3,8 разы (на 284,6 %) у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і дасягнуў 117,7 млрд рублёў.
Вытворчая сістэма Сбербанка З 2008 года ў банку рэалізуецца так званая «вытворчая сістэма Сбербанка» (ВСС)Производственная система Сбербанка: стирая барьеры, якая выкарыстоўвае прынцыпы беражлівай вытворчасці ў кіраванні і прызначана для забеспячэння росту задаволенасці кліентаў, павышэння эфектыўнасці працы персаналу і павышэння матывацыі служачых. Дарадцам Германа Грэфа па ўкараненні ПСС вясной 2011 года прызначаны Джон Тэуркоф, які да гэтага працаваў у банку Credit Suisse, вясной 2013 года яго кантракт з банкам быў скасаваныДжон Теуркоф из Credit Suisse стал советником Грефа по внедрению производственной системы Сбербанка.
Тэрытарыяльныя банкі Сбербанка Расіі
Байкальскі банк — Забайкальскі край, Іркуцкая вобласць, Рэспубліка Бурація, Рэспубліка Саха (Якуція); Волга-Вяцкі банк — Ніжагародская вобласць, Уладзімірская вобласць, Кіраўская вобласць, Рэспубліка Мардовія, Рэспубліка Марый Эл, Чувашская рэспубліка, Рэспубліка Татарстан; Далёкаўсходні банк — Хабараўскі край, Амурская вобласць, Прыморскі край, Сахалінская вобласць, Яўрэйская аўтаномная вобласць, Магаданская вобласць, Камчацкі край, Чукоцкі аўтаномная акруга. Раней існаваў Паўночна-Усходні банк, які ўвайшоў у 2013—2014 гадах у склад Далёкаўсходняга банка. Заходне-Сібірскі банк — Цюменская вобласць, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Омская вобласць; Заходне-Уральскі банк — Пермскі край, Рэспубліка Комі, Удмурцкая рэспубліка; Маскоўскі банк — Масква (з 2 лістапада 2009 года); Паволжскі банк — Самарская вобласць, Ульянаўская вобласць, Арэнбургская вобласць, Саратаўская вобласць, Валгаградская вобласць, Астраханская вобласць, Пензенская вобласць; Паўночны банк — Яраслаўская вобласць, Кастрамская вобласць, Іванаўская вобласць, Валагодская вобласць, Архангельская вобласць, Ненецкая аўтаномная акруга; Паўночна-Заходні банк — Санкт-Пецярбург, Ленінградская вобласць, Мурманская вобласць, Калінінградская вобласць, Пскоўская вобласць, Наўгародская вобласць, Рэспубліка Карэлія; Сібірскі банк — Новасібірская вобласць, Томская вобласць, Кемераўская вобласць, Алтайскі край, Рэспубліка Алтай; Краснаярскі край, Рэспубліка Тува, Рэспубліка Хакасія; Сярэднярускі банк — Маскоўская вобласць, Цвярская вобласць, Калужская вобласць, Бранская вобласць, Смаленская вобласць, Тульская вобласць, Разанская вобласць; Уральскі банк — Свярдлоўская вобласць, Чалябінская вобласць, Курганская вобласць, Рэспубліка Башкартастан; Цэнтральна-Чарназёмны банк — Варонежская вобласць, Арлоўская вобласць, Ліпецкая вобласць, Курская вобласць, Белгародская вобласць, Тамбоўская вобласць;