Асноўныя значэнні Какава — расліна, якая вырабляе какава-бабы. Какава — шакаладны напой. Какава-парашок — кандытарскі выраб з моцна здробленай, часткова абястлушчанай какавы цертай. Какава цертая — прадукт здрабнення механічна раздробленых, абсмажаных і вызваленых ад лушпінаў какава-бабоў. Какава-бабы — міндалепадобнае насенне, якое змяшчаюцца ў плодзе шакаладнага дрэва.
Падобныя значэнні Какава — веснавое свята цыган, турэцкі міжнародны фестываль.