Чэ́слаў Бянько́ўскі (, таксама вядомы як Вячаслаў Вікенцьевіч Бянькоўскі; 24 мая 1937 — 1 красавіка 2018, Мінск) — беларускі навуковец і грамадскі дзеяч польскага паходжання, кіраўнік і адзін з заснавальнікаў Вышэйшай школы гуманітарных навук у Мінску, дацэнт БДУ, доктар, старшыня Польскага навуковага таварыстваГрамадскае аб’яднанне «Польскае навуковае таварыства» // Партал грамадскіх аб’яднанняў РБ. Рэктар польска-амерыканскага ўніверсітэта WSB-NLUКурсы польского языка, карта поляка, обучение в Польше //deal.by.

Акрамя працы на факультэце гісторыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта з 1990-х гг. Ч. Бянькоўскі актыўна ўдзельнічаў у польскім нацыянальным руху Беларусі. Узначальваў мінскае аддзяленне Саюза палякаў на Беларусі У 1993 г. уваходзіў у кіраўніцтва партыі «Польскае дэмакратычнае аб’яднаннеTadeusz Gawin Polskie odrodzenie na Białorusi 1988—2005 , Wyższa Szkoła Administracji Publicznej im. Stanisława Staszica Białystok 2010 c. 213—214».

Разам з гісторыкам Зыгмунтам Барадыным ён удзельнічаў у стварэнні ў 1992 г. Польскага народнага універсітэта ў МінскуAgnieszka Grędzik-Radziak: Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939—2001. Toruń: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007, s. 301. А ў 2001 г. ён быў дырэктарам Польскай вышэйшай гуманітарнай школы ў МінскуAgnieszka Grędzik-Radziak: Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939—2001. Toruń: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007, s. 342. Узначальваў Польскае навуковае таварыства.

Спасылкі Agnieszka Grędzik-Radziak. Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939—2001 — Toruń: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с.

Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Саюз палякаў на Беларусі