Палёўка цёмная, палёўка пашавая (Microtus agrestis) — від грызуноў сямейства хамяковых.

Апісанне Даўжыня цела 8—12,8, хваста 2—4 см. Поўсць на спіне шэра-бурая з карычняватым адценнем, брушка светла-шэрае з палевым адценнем.

Пашырэнне Пашырана ў Еўразіі. Жыве ў лясной зоне і лесастэпе да Паўночнай Украіны, Варонежскай вобласці Расіі, Паўднёвага Урала, Алтая, Лены. На Беларусі ў невялікай колькасці трапляецца па ўсёй тэрыторыі ў алешніках, на балотах, у поймах рэк і іншых увільготненых і паніжаных мясцінах.

Асаблівасці біялогіі Корм раслінны.

Штогод 3—4 прыплоды па 3—6 дзіцянят у кожным.

Літаратура Палёўка цёмная //

Катэгорыя:Палёўкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1761 годзе