Кастусь Калеснікаў (Kastuś Kaleśnikau, нарадзіўся 15 верасня 1971 года) — беларускі рок-музыка, удзельнік гуртоў IQ48 і žygimont VAZA. Скончыў Інстытут фізкультуры (цяпер БДУФК). Майстар спорту па фехтаванні. Працаваў настаўнікам фізкультуры ў школе, потым — у медычнай вучэльні. Жанаты, мае аднаго дзіцёнка. З 1996 па кастрычнік 1998 быў у складзе гурта Hasta La Fillsta. У складзе Hasta La Fillsta стаў лаўрэатам фестываля альтэрнатыўнай музыкі «Уступи дорогу», які праводзіўся фондам Джорджа Сораса. Удзельнічаў у запісу альбомаў IQ48 «Вар’яты» (2005), «Героі!» (2008). У 2002 годзе прыйшоў у гурт «žygimont VAZA», з якім яшчэ ў 1993 годзе запісаў песню «Klatva» для першага альбома «Šyba 48». У складзе гурта «žygimont VAZA» скончыў запіс альбома «Kajin» (2004) і «Distortion» (2007). Ад 2008 года таксама быў у складзе гурта The Silicon. Увесну 2009 года сышоў з гурта IQ48 і пераехаў у Польшчу.
Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК Катэгорыя:Гітарысты Беларусі