АўсюкШатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929., Авёс пусты, Авёс дзікі, АўсюгВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., або жывы авёс (Avena fatua) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Аднагадовая травяністая расліна. Сцябло прамастойнае. Лісце шурпатае. Расліна часта перавышае вышыню 100—110 см, а мяцёлка дасягае даўжыні 30 см. Кветкавая мяцёлка складаецца з 2—3-кветкавых каласкоў. Ніжняя кветкавая лускавінка з доўгім (да 3 см) каленчата сагнутым асцюком. Плод — зярняўка. Адзін асобнік можа даць да 600 адзінак насення. Насенне захоўвае ўсходжасць 3-4 гады.
Пашырэнне Расце паўсюдна ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, занесены ў Паўночную Амерыку і Паўднёвае паўшар’е.
Значэнне і выкарыстанне Таксама можа крыжаваць з аўсом пасяўным, зніжаючы каштоўнасць сартоў. Маладыя ўсходы могуць ісці на корм скату.
Цяжкавыкараняльнае пустазелле. Значна зніжае ўраджайнасць яравых культур, высушвае глебу.
Сінонімы
nom. inval.
nom. illeg.
nom. illeg. nom. illeg.
nom. inval.
Зноскі
Літаратура
Мальцев А. И. Овсюги и овсы. — Л.: Издание Всес. ин-та прикл. ботаники, 1930.
Спасылкі Апісанне расліны на сайце Агроатлас
Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Авёс Катэгорыя:Пустазелле