Ко́зырава, Ко́зыраўскае прадмесце — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная ў паўднёвай частцы горада, уздоўж Лібаўска-Роменскай чыгункі.
На паўночны захад ад Козырава пачынаюцца Сенажаны, на поўнач — Серабранскія Млыны, на паўднёвым усходзе месціцца Лошыца Любанскіх C. 196—197. C. 550—551..
Гісторыя
Прадмесце з’явілася ў канцы XIX—пачатку XX стст. Козыравам гараджане называлі паўднёвую частку чыгуначнага пасёлка (цяпер паміж вуліцай Маякоўскага і чыгункай ад Сямёнава да камвольнага камбіната) — ад імя начальніка Лібаўска-Роменскай чыгункі Дзмітрыя Паўлавіча Козырава, які быў ініцыятарам пабудовы пасёлка і школы для дзяцей і чыгуначнікаў С. 229..
Жылі ў прадмесці ў асноўным рабочыя і служачыя чыгункі. Для зручнасці мясцовых жыхароў, аддаленых ад месца працы (Віленскага вакзала) быў арганізаваны прыпынак, пазней станцыя Козырава (будучая станцыя Мінск-Паўднёвы).
У пачатку XX ст. Козырава ўваходзіла ў чацвертую паліцэйскую частку горада. Праз прадмесце праходзілі Германаўская (цяпер Сямёнава), Пушкінская (Фізкультурная), Вялікая Марская (Велікаморская), Лібаўска-Роменская, Лошынская (Сонечная), Лібаўская (Роменская), 1-я і 2-я Лінія вуліцы, Ігуменскі трактСацукевіч І. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў XIX — пачатку XX стст. // «Беларускі калегіум», 4 чэрвеня 2008..
У 1919—1920 гадах у ваколіцах Козырава дзейнічала савецкая антыпольская партызанская група, вядомая пад назвай Козыраўскія партызаны. Атрад створаны ў кастрычніку 1919 года пад кіраўніцтвам Менскага камітэта КП(б)ЛіБ. У яго ўваходзілі жыхары прыгарадных вёсак Козырава, Калядзічы, Сеніца і інш. Камандзір С. Плашчынскі. Партызаны распаўсюджвалі бальшавіцкую літаратуру, вялі агітацыю сярод насельніцтва і польскіх жаўнераў, перадавалі камандаванню Чырвонай Арміі звесткі пра праціўніка, учынялі дыверсіі на камунікацыях і лініях сувязі, атакавалі польскія войскі. Падпольны партыйны камітэт планаваў нанесці ў траўні 1920 года сіламі партызан Менскага і Ігуменскага паветаў адначасовы ўдар па варожых камунікацыях, але польская дэфензіва 27—28 красавіка 1920 года арыштавала партызан, а 7 траўня частку расстраляла (партызаны пахаваныя на Вайсковых могілках Менска, на магіле помнік).
1 чэрвеня 1922 года ў Козыраве адкрыўся канцэнтрацыйны лагер для «перамешчаных асоб» Першай сусветнай вайны. Лагер займаў 9 колішніх уцалелых казармаў і вайсковых складоў, вакол агароджаны калючым дротам, агульная плошча — 6 гектараў.
У 1935 годзе Козырава пераназванае ў пасёлак Фрунзэ. Імаверна у другой палове 1930-х гадоў бальшавікамі спалена Мікалаеўская царква. У 1935 годзе настаяцель царквы Іаан Зянюк, святары і актыўныя прыхаджане былі асуджаны да розных тэрмінаў зняволенняБіруля Уладзімір Вікенцевіч // . У 1943 годзе намаганнямі протаіерэя Іаана Кур’яна ў прадмесці адбудавана царква Святога Мікалая (зруйнавана ў 1960 годзе) С. 268—269.. Ёсць звесткі, што некалі ў Козыраве існавала каталіцкая парафіяХарэўскі С. Колькі шчыгулаў да разумення сучаснага Мінску, «Беларускі калегіум». У 1917 годзе адкрыліся Козыраўскія могілкі, закрытыя ў 1967 годзе.
Знос дамоў прадмесця адбываўся ў сярэдзіне 1960-х гадоў і значна актывізаваўся ў 2000-я.
У наш час пра Козырава нагадвае Козыраўская вуліца, захаваліся Козыраўскія могілкі.
Старыя адрасы Пушкінская. Машынабудаўнічы завод «Тэхнолаг», заснаваны ў 1897 годзе інжынерамі І. Залкіндам і Г. Вільбушэвічам. Вырас з інжынерна-механічнай майстэрні. Месціўся ў камяніцы з прыбудовамі для кузні і паравога катла. У 1900 годзе тут вырабляліся станкі для апрацоўкі драўніны, машыны для млыноў і маслабойкі, выконваліся разнастайныя кацельныя і рамонтныя працы. Да 1913 года завод распачаў вытворчасць турбін і машын для вінакурных прадпрыемстваў. Тэхнічнае і электратэхнічнае бюро на заказ ажыццяўляла мантаж абсталявання і выпісванне машын на іншыя прадпрыемствы. Завод размяшчаўся ў раёне цяперашняй Фізкультурнай вуліцы, там, дзе яна набліжаецца да чыгункі (будынкі № 11, 11а) С. 242—243..
Заўвагі
Зноскі
Літаратура Козыраўскія партызаны // С. 224
Спасылкі
Шпацыраванне Козыравам, Бібліятэка Менчука План губернского города Минска (1903), Бібліятэка Менчука Формирование территории Минска (1800—2004), Бібліятэка Менчука План губернского города Минска (1898), Бібліятэка Менчука
Катэгорыя:Гістарычныя раёны Мінска