«Лакаматы́ўная» (, ) — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана ў раёне прыпыначнага пункта «Сталічны», паміж станцыямі метро «Мінск-Мір» і «Берасцейская».
На праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна першапачаткова была пазначана як «Жукава» ()Схема паэтапнага развіцця ліній Мінскага метрапалітэна . Спачатку Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак г. Мінска прапанавала назваць станцыю «Чыгуначная», што магло вызваць блытаніну, паколькі па-руску назва гучала б як «Железнодорожная»Новые названия для станций метро: от «Локомотивной» до «Тучинки» и «Тивали». У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана надаць назву «Лакаматыўная»Вынікі галасавання . Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Раней на гэтым месцы размяшчалася лакаматыўнае і паравознае дэпо, а таксама жылі работнікі чыгункі.
18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Лакаматыўная»Без «Минск-Мира». В столице утвердили названия станций четвертой линии метро.
Катэгорыя:Будуемыя і праектуемыя станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Чацвёртая лінія метро (Мінск)