Навагру́дская епа́рхія (Навагру́дская і Сло́німская епа́рхія) — царкоўна-адміністрацыйная адзінка Беларускай праваслаўнай царквы (экзархата).

На 2017 год ахоплівае тэрыторыю Дзятлаўскага, Карэліцкага, Навагрудскага і Слонімскага раёнаў.

Рэзідэнцыя кіруючага архірэя знаходзіцца ў Жыровіцкім Свята-Успенскім мужчынскім манастыры.

Гісторыя

У 1316—1596 гадах Навагрудак быў цэнтрам Літоўска-Новагародскай мітраполіі.

У 1942—1944 епархія існавала ў складзе Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.

У лютым 1992 адноўлена, ахоплівала Навагрудскі, Астравецкі, Ашмянскі, Дзятлаўскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, Слонімскі, Смаргонскі раёны Гродзенскай вобласці. На тэрыторыі епархіі ў в. Жыровічы дзейнічае Мінская духоўная семінарыя. Тытул кіруючага архірэя Навагрудскай епархіі — епіскап Навагрудскі і Лідскі.

У 2014 годзе са складу Навагрудскай епархіі была выдзелена Лідская епархіяНовогрудская епархия // Официальный сайт Русской Православной Церкви.. Тэрыторыя Навагрудскай епархіі была вызначана ў межах Дзятлаўскага, Карэліцкага, Навагрудскага і Слонімскага раёнаў. Кіруючы архірэй атрымаў тытул епіскапа Навагрудскага і Слонімскага.

У 2014 годзе ў Навагрудскай епархіі было створана Дзятлаўскае вікарыяцтва, епіскапам якога з’яўляецца Пётр (Карпусюк).

Благачынні (Дабрачынні) Дзятлаўскае Карэліцкае Навагрудскае Слонімскае

Архірэі Афанасій (Мартас) (8 сакавіка 1941—1944) Канстанцін (16 чэрвеня 1991 — 17 ліпеня 1996) Гурый (з 4 жніўня 1996)

Манастыры Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр Слонімскі Дабравешчанскі манастыр Свята-Засіма-Саваціеўскі мужчынскі манастыр

Літаратура Навагрудская праваслаўная епархія // С. 258.

Спасылкі

Навагрудская епархія // Афіцыйны сайт Беларускай Праваслаўнай Царквы Навагрудская епархія // Беларускі праваслаўны каляндар на 2000 год Афіцыйны сайт Навагрудскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы

Катэгорыя:Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы Катэгорыя:Навагрудская і Слонімская епархія