Іван Якаўлевіч Сяржа́нтаў (17 лютага 1919 — 29 красавіка 1943) — савецкі лётчык-знішчальнік (, Паўднёвы фронт), гвардыі лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1943).

За перыяд баявых дзеянняў зрабіў 258 баявых вылетаў, правёў 85 паветраных баёў, збіў асабіста 21 самалёт ворага.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і селяніна ў вёсцы Малыя Якаўлевічы (каля горада Орша цяпер Віцебскай вобласці. Беларусь). Бацька памёр рана, і пяцёра дзяцей засталіся без карміцеля. З шасці гадоў Іван пайшоў у падпаскі ў суседнюю вёску, каб зарабіць на падручнікі і з восені пайсці ў школу. Вучыўся ахвотна і добра, а потым зноў наймаўся працаваць пастухом, імкнучыся хоць чым-небудзь дапамагчы маці.

Скончыўшы 7 класаў, у 1937 годзе, Іван Сяржантаў паступіў у прафесійна-тэхнічнае вучылішча Аршанскага ільнокамбіната, авалодаў прафесіяй ткача; таксама ў гэтым годзе ён пачаў займацца ў Аршанскім аэраклубе.

У Чырвонай Арміі з 1938 года. Накіраваны ў Адэскую авіяшколу. У чэрвені 1941 года скончыў Чугуеўскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча.

Ваяваць пачаў у студзені 1942 года ў 148-м знішчальным авіяпалку ў званні сяржанта. У жніўні 1942 года быў уключаны ў склад 9-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка.

Загінуў на сваім аэрадроме 29 красавіка 1943 года ў выніку няшчаснага выпадку (памёр ад атручвання). Пахаваны ў горадзе Растоў-на-Доне.

Да моманту гібелі выканаў каля 260 баявых вылетаў. Правёўшы каля 90 паветраных баёў, збіў 14 самалётаў асабіста і 8 у групе (па іншых крыніцах — 13 асабіста і 9 у групе)Биография И. Я. Сержантова.

Узнагароды Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 жніўня 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі лейтэнанту Сержантаву Івану Якаўлевічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Памяць Імя Героя носяць вуліцы ў гарадах Орша і Растоў-на-Доне, таксама яно ўвекавечана на мемарыяле растоўскага Парку авіятараў. У Якаўлевічскай сярэдняй школе Аршанскага раёна ў пакоі баявой славы Сяржантаву прысвечаны стэнд.

Зноскі

Літаратура

Зильманович Я. Д. На крыльях Родины: Документальные очерки — Алма-Ата: Жалын, 1985. — 320 с. — 50 000 экз.

Спасылкі

Сержантов Иван Яковлевич м // Праект «Память народа»

Зильманович Я. Д. На крыльях Родины: Документальные очерки — Алма-Ата: Жалын, 1985. — 320 с. — 50 000 экз. Героі Савецкага Саюза, удастоеныя звання за подзвігі на Доне . Кутенко О. Проект «Улицы Орши». Лётчик Иван Сержантов // Аршанская газета Сержантов Иван Яковлевич // Беларусь у асобах і падзеях

Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Лейтэнанты СССР