Трайбалізм, трыбалізм (, ад — племя) — вызначэнне з'явы ў палітычным жыцці многіх афрыканскіх краін, дзе ў грамадстве захаваліся моцныя родаплемянныя сувязі. Выяўляецца ў спрыянні супляменнікам у заняцці пасад у дзяржаўным апараце і спалучэнні палітычнай і племянной барацьбы. З'яўляецца галоўнай прычынай палітычнай нестабільнасці і грамадзянскіх канфліктаў у краінах Афрыкі. Літаратура
Катэгорыя:Грамадскі лад