Шчо́таўка — колішняя вёска на левым беразе Слепні, з 1959 года ў складзе Мінска.

Гісторыя У 1897 годзе ваколіца Сеніцкай воласці Мінскага павета, 11 двароў, 75 жыхароў. У 1917 годзе засценак, 13 двароў, 60 жыхароў. У 1934 годзе ў Менскім раёне. У 1959 годзе ўключаная ў межы горада Мінска, Партызанскі раён. Большая частка вясковай забудовы захавалася на вуліцы Шчотаўка.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска