Ян Багуслаў Рдултоўскі (—) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Кашталян віцебскі (1735—1739) і новагародскі (1739—1744).

Біяграфія Паходзіў з незаможнага роду Рдултоўскіх герба «Драгослаў», прадстаўнікі якога займалі пасады ў асноўным у Менскім і Новагародскім паветах.

Займаў пасаду менскага скарбніка, з 1720 года быў новагародскім земскім суддзёй. У 1735 годзе першым з роду атрымаў сенатарскую годнасць, стаўшы кашталянам віцебскім. Памёр на пасадзе новагародскага кашталяна.

У 1735 годзе падпісаў ухвалу Генеральнай Рады варшаўскай канфедэрацыі.

Сям’я Быў жанаты з Аленай, дачкой менскага падстаросты Тэадора Антонія Ваньковіча (?—1716) і яго жонкі Ганны Войшнар, дачкі лідскага земскага пісара.

У шлюбе нарадзіліся прынамсі двое дзяцейРадавод Алены Рдултоўскай : Антоні Ежы (1700—1764) — ажаніўся з Юстынай з Хлусевічаў Элеанора — стала жонкай Аляксандра Пятра Савы-Корсака, суддзі навагародскага

Продкі Алены з Ваньковічаў

Ян Багуслаў Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны новагародскія Катэгорыя:Кашталяны віцебскія Катэгорыя:Суддзі земскія новагародскія Катэгорыя:Скарбнікі менскія