Пушча-Вадзіца — гістарычная мясцовасць і кліматычны курорт у паўночна-заходняй частцы Кіева, у межах Абалонскага раёна, размешчана пераважна ў хваёвых лясах (прыкладна 70 %). Назва мясцовасць атрымала ад слова «пушча», тобок густы, непралазны лес, і невялікай ракі Вадзіцы, якая ўжо не існуе.

Гісторыя У 1724 г. у Пушчы-Вадзіцы была створана лясная гаспадаркаКиев. Энциклопедический справочник. Глав. ред. Украинской Советской Энциклопедии, 1985.. У сувязі з будаўнічым бумам у Кіеве ў канцы 19-га стагоддзя, які негатыўна паўплываў на ступень азелянення горада, з’явілася тэндэнцыя выезду многіх сем’яў у адпускны сезон за горад, у прыватнасці ў раён Пушчу-ВадзіцуНеафіцыйны сайт Пушча-Вадзіцы. Таму гарадская дума ў 1890-х гг. заснавала дачны пасёлак Пушча-Вадзіца.

Транспорт

З Кіевам Пушча-Вадзіца спалучаецца вул. Гарадской, ад 1900 г. (электрыфікаваная 1904 гады) дзейнічае трамвайная лінія (злучае Пушчу-Вадзіцу з плошчай Шаўчэнка, Курэнёўкай, Падолам). Унікальная гістарычная трамвайная лінія ў Пушчу-Вадзіцы, аналагаў якой няма ва Украіне, ідзе праз лес. Таксама з Кіевам Пушча-Вадзіца злучаецца аўтобусам і маршрутнымі таксі.

Катэгорыя:Гістарычныя раёны Кіева Катэгорыя:Курорты Украіны