Рамано́віч — беларускае прозвішча.
Вядомыя носьбіты Валянцін Рамановіч (1911—1945) — жывапісец, скульптар і графік, лекар. Міхаіл Мікалаевіч Рамановіч (нар. 1943) — беларускі валейбольны трэнер. Наталля Данілаўна Рамановіч-Ткачэнка (1884—1933) — украінская пісьменніца, перакладчыца. Таццяна Юр’еўна Рамановіч (нар. 2000) ─ беларуская лёгкаатлетка. Яўген Сцяпанавіч Рамановіч (1905─1979) ─ беларускі драматург, празаік, перакладчык, тэатральны дзеяч, тэатразнавец.