Кацярына Тэкаквіта (магаўк: Kateri Tekakwitha)Напісанне на беларускай мове паводле catholic.by — рымска-каталіцкая святая. Першая святая карэнная жыхарка Паўночнай Амерыкі. Дзень шанавання - 14 ліпеня.

Жыццё Нарадзілася ў іракезскай вёсцы Асэрненан на месцы сучаснага амерыканскага горада Орэсвіль у 1656 г. Бацька быў магаўкам, а маці — палоннай алганкінкай. Першае імя Тэкаквіта на мове магаўкаў значыць "лілея".

У дзяцінстве перажыла воспу. Воспіны на твары сталі прычынай прыніжэння ў юнацтве. Яна часцяком хавала твар пад накрыўкай. Хвароба забіла яе бацькоў, таму ў далейшым выхоўвалася ў сям'і дзядзькі, правадыра магаўкаў.

Насуперак жаданню прыёмнага бацькі адмовілася ад шлюбу, у 19 гадоў прыняла хрысціянства і зарок бясшлюбнасці. Атрымала імя Кацярына ў гонар Святой Кацярыны з Сіены. Суседдзі распаўсюдзілі плёткі, нібы дзяўчына займалася чарадзействам. Каб пазбавіцца пераследу, яна пакінула радзіму і пераехала ў хрысціянскую абшчыну Кахнавакэ каля Манрэаля.

Езуіты, што наведвалі Кахнавакэ, сцвярджалі, што Кацярына была вельмі набожнай. Яна малілася за зварот у хрысціянства іншых магаўкаў, спала на шыпах, падчас посту сапсавала пах ежы, аднойчы нават падпаліла сябе. Захварэла і памерла 17 красавіка 1680 г. Пасля смерці воспіны на яе твары зніклі.

Шанаванне Пасля пахавання Кацярына Тэкаквіта нібы тройчы з'яўлялася перад сваімі сяброўкамі і плябанам абшчыны. Да 1684 г. каля яе магільні была пабудавана капліца, што стала месцам для пілігрымак. Кацярына лічылася неафіцыйнай заступніцай Манрэаля. У XVIII ст. культ Кацярыны Тэкаквіта распаўсюдзіўся сярод індзейцаў Мексікі.

22 чэрвеня 1980 г. беатыфікавана Янам Паўлам ІІУ нядзелю ў Ватыкане адбудзецца кананізацыя семярых благаслаўлёных. 21 кастрычніка 2012 г. кананізавана Бенедыктам ХVIБэнэдыкт ХVI кананізаваў семярых благаслаўлёных.

Спасылкі

Афіцыйная старонка святыні Каталіцкі інфармацыйны цэнтр

Катэгорыя:Іракезы Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Святыя Паўночнай Амерыкі