Заці́шша — колішняя вёска, з 1965 года ў складзе Мінска.
Гісторыя У 1917 годзе фальварак у Сеніцкай воласці Мінскага павета; 10 жыхароў. З 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне. У 1965 годзе ўключаная ў межы горада МінскаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 30 лістапада 1965 г. Аб уключэнні вёскі Зацішша Навадворскага сельсавета Мінскага раёна ў мяжу горада Мінска // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 38 (1118)..
Вясковая забудова захавалася да 2000-х гадоў па вуліцы Свіслацкай у Парку імя 900-годдзя Мінска, цалкам знесеная ў часе будавання Чыжоўка-Арэны.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска