Таўда́ () — рака ў Расіі, у Заходняй Сібіры, левы прыток ракі Табол (басейн ракі Об). Працякае ў Свярдлоўскай і Цюменскай абласцях.

Даўжыня ракі 719 км (з Лозьвай — 1356 км), плошча вадазбору — 88 100 км². Выток знаходзіцца на ўсходнім схіле Уральскіх гор (Сярэдні Урал), у месцы зліцця рэк Сосьва і Лозьва. Вусце ракі знаходзіцца за 116 км па левым беразе ракі Табол. Па Заходне-Сібірскай раўніне цячэ па дне шырокай даліны. Рэчышча вельмі звілістае. Жыўленне ракі змяшанае, снегавое жыўленне пераважае. Расход вады на адзнацы за 237 кіламетрах ад вусця: сярэдні 462 м³/с; максімальны 3250 м³/с; мінімальны 11,4 м³/с. Замярзае ў пачатку лістапада, раскрываецца да канца красавіка.

Прытокі: Чамбаірка, Калымка, Лабута, Бярозаўка, Ніжняя, Бількінка, Дзясятка, Карабашка, Каратунка, Азанка, Ікса (Вялікая Ікса), Эхталька, Чорная, Тангулка, Сулля, Кыртым’я, Анеп, Вялікі Пелым (Пелым), Вагіль, Лозьва і інш.Река Тавда // Государственный водный реестр РФ

На рацэ знаходзіцца горад Таўда.

Літаратура

Тавда // Словарь современных географических названий / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.

Спасылкі Река Тавда // Государственный водный реестр РФ Фролова Н. Л., Сурков В. В. Тавда // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Тавда (река) // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия

Катэгорыя:Рэкі Свярдлоўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Цюменскай вобласці Катэгорыя:Басейн Іртыша