Жаўтушка шафранавая (Colias croceus) — дзённы матылёк з роду .

Відавы эпітэт croceus паходзіць ад  — шафран, шафранавы колер, г. зн. ярка-жоўты.

Апісанне

У самца даўжыня пярэдняга крыла 23-27 мм. Крылы зверху ярка-аранжавыя, «шафранавыя». Пярэдняе крыло зверху з шырокай чорнай аблямоўкай, якая ў прывяршынавай вобласці перасечана светлымі жылкамі, і чорнай авальнай дыскальнай плямай. Задняе крыло зверху з чорнай аблямоўкай, перасечанай светлымі жылкамі, і інтэнсіўным шэрым налётам, на фоне якога вылучаецца буйная памяранцавая падвойная дыскальная пляма. Бахромка крылаў ружовая.

У самкі даўжыня пярэдняга крыла 24-28 мм. Крылы зверху жоўта-аранжавыя, з шырокай чорнай аблямоўкай, якая змяшчае размытыя шэрыя плямы; пярэдняе крыло зверху з буйной чорнай дыскальнай плямай, задняе — з ярка аранжавай буйной падвойнай дыскальнай плямай на фоне прыкметнага шэрага зацямнення. Бахромка крылаў ружовая.

Вусені цёмна-зялёныя, палосы на целе бялёсыя або чырванаватыя, з жоўтымі плямамі.

Распаўсюджанне Цэнтральная, Заходняя (акрамя поўначы) і Паўднёвая Еўропа, сярэдняя паласа і поўдзень еўрапейскай часткі Расіі, Сярэдні і Паўднёвы Урал, Курганская вобласць, Балтыя, Беларусь, Украіна, Малдова, Каўказ і Закаўказзе, Паўднёва-Заходні Казахстан да возера Тэнгіз, Паўднёва-Заходняя Туркменія, Паўночная Афрыка, Малая Азія, краіны Блізкага Усходу, Турцыя, Іран.

Развіццё Развіваецца ў двух—трох пакаленнях. Зімуюць вусені або кукалкі. Вусені сустракаюцца з чэрвеня да восені, перазімоўваюць і сканчаюць развіццё вясной. Лёт матылькоў з красавіка (мая) па кастрычнік-лістапад. У некаторыя гады праяўляе міграцыйную рухомасць.

Вусені харчуюцца рознымі бабовымі раслінамі: і іншымі відамі , , у тым ліку , , ; , , , BRU, Nekrutenko, 1990, Gorbunov, Korshunov, 1995, , , , , , рознымі відамі роду Colias croceus на www.nic.funet.fi .

Цікавыя факты Былі выпушчаныя маркі з выявай матылі гэтага віду: на Азорскіх астравах (1985); у Венгрыі (1966); у ГДР (1964); у Гібралтары (1977); у (1994); у Швейцарыі (1957); у Сан-Марына (1993); у Турцыі (1987)Жаўтушка шафранавая на сайце «Бабочки на почтовых марках Европы» .

Літаратура Стриганова Б. Р., Захаров А. А. Пятиязычный словарь названий животных: Насекомые (латинский-русский-английский-немецкий-французский) / Под ред. д-ра биол. наук, проф. Б. Р. Стригановой. — М.: РУССО, 2000. — С. 266. — 1060 экз. — ISBN 5-88721-162-8. Коршунов Ю. П. Определители по флоре и фауне России // Булавоусые чешуекрылые Северной Азии. Выпуск 4. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2002. — С. 45. — ISBN 5-87317-115-7. Некрутенко Ю. П. Дневные бабочки Кавказа. Определитель. — Киев: Наукова думка, 1990. — С. 96―97. — 216 с. — ISBN 5-12-001352-X.. Под редакцией Кузнецова В. И. Насекомые и клещи ― вредители сельскохозяйственных культур. Том III. Чешуекрылые. Часть 2. — СПб: Наука, 1999. — С. 235. — 216 с.

Катэгорыя:Бялянкі Катэгорыя:Насякомыя Афрыкі Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1785 годзе