Маршал Польшчы () — найвышэйшая вайсковая ступень ва Узброеных сілах Польшчы. Ніжэйшай вайсковай ступенню з’яўляецца генерал.

Гісторыя

11 сакавіка 1920 года Юзаф Пілсудскі, як Галоўнакамандуючы ўзброеных сіл Польшчы надаў і зацвердзіў сябе першым Маршалам ПольшчыDekret L. 2093 Wodza Naczelnego z 19 marca 1920 (Dziennik Personalny M.S.Wojsk. Nr 12 z 3 kwietnia 1920 r.) — . У панядзелак 15 лістапада 1920 года на Замкавым пляцы ў Варшаве была цэрымонія свяшчэннага уручэння булавы першаму Маршалу Польшчы Юзафу Пілсудскаму. Булава — гэта сімвал улады і абсалютнага паслушання.

+ Маршалы Польшчы#Імя і прозвішчаДата станаўленняУвага 1. Юзаф Пілсудскі 19 сакавіка 1920 Першы Маршал Польшчы; надаў і зацвердзіў тытул самастойна 2. Фердынанд Фош 13 красавіка 1923 таксама Маршал Францыі 3. Эдвард Рыдз-Сміглы 10 лістапада 1936 4. Міхал Роля-Жымерскі 3 траўня 1945 5. Канстанцін Ксавер’евіч Ракасоўскі 5 лістапада 1949 таксама Маршал Савецкага Саюза 6. Марыян Спыхальскі 7 кастрычніка 1963

Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Польшчы