Старажоўскі сквер () — сквер у Цэнтральным раёне Мінска. Размешчаны на рагу праспекта Машэрава і вуліцы СтаражоўскайАб прысваенні назваў вуліцы, скверам і мікрараёнам г. Мінска .

Назва скверу прысвоена рашэннем Мінскага гарадскога савета дэпутатаў ад 22 снежня 2006 года,паводле назвы гістарычнага прадмесця Старажоўка.

Сквер размешчаны на тэрыторыі знесеных у 1950-я гады Старажоўскіх могілак. Побач захавалася царква Святой Марыі Магдаліны, узведзеная ў 1847 годзе. На тэрыторыі сквера месціцца Тэатр-студыя кінаакцёра.

Спасылкі

Катэгорыя:Скверы Мінска Катэгорыя:Цэнтральны раён (Мінск) Катэгорыя:Праспект Машэрава (Мінск) Катэгорыя:Старажоўская вуліца Катэгорыя:Старажоўка