Алякса́ндр Валянцінавіч Па́тліс — беларускі спявак, удзельнік музычнага гурта Новый Иерусалим.
Біяграфія
Нарадзіўся 13 кастрычніка 1970 года ў Гродна. У пяцігадовым узросце прайшоў адбор у рэспубліканскую школу пры дзяржаўнай кансерваторыі ў Мінску. Аднак па сямейных абставінах застаўся ў родным горадзе. Ва ўзросце дзевяці гадоў паступіў у гарадскую музычную школу па класе баяна. У 14 год паступіў у Гродзенскую музычную вучэльню па тым самым інструменце.
У сямнаццацігадовым узросце, ужо маючы досвед выступаў на канцэртах і вяселлях, атрымаў запрашэнне стаць спеваком вядомага ў горадзе гурта «Истина».
Вайсковую службу праходзіў у Мінску, удзельнічаў у ваенным ансамблі «Алые погоны». За два гады службы ён правёў каля 200 канцэртаў. У 1991 годзе сышоў у запас у чыне малодшага сяржанта. Знаходзячыся ў войску, пачаў чытаць Біблію. Гэта моцна паўплывала на ягоны ўнутраны свет, змяніла жыццёвыя прынцыпы і стаўленне да жыцця.
2 сакавіка 1991 года ажаніўся з Таццянай Галіноўскай. У 1992 годзе ў іх нарадзілася дачка Настасся.
Хрысціянскі перыяд творчасці
Пад канец 1991 года Аляксандр сустрэў музыкаў гурта «Catty Sark» Ігара Капылава, Вадзіма Калацэя, Аляксандра Манецкага і іншых. Праз нейкі час яны знаёмяцца з Веніямінам Брухам, Уладзімірам Сокалам і Сандэем Адэладжа. Гэтыя сустрэчы памянялі не толькі ўнутраны свет музыкаў, але і напрамак іх творчасці. Яны прымаюць рашэнне стварыць хрысціянскі гурт. Ягоны першы канцэрт пад назвай «Новый Иерусалим» адбыўся 17 мая 1992 года ў Палацы культуры тонкасуконнага камбіната Мінска. Гэты дзень лічыцца днём нараджэння гурта.
За час супрацоўніцтва з Аляксандрам Патлісам «Новый Иерусалим» запісаў 8 альбомаў. Песня «Я знаю любовь» з альбома «Ну что ты думаешь об этом?» стала лепшай песняй 1997 года ў Беларусі, а «Любовь в ладонях» (альбом «Неба осколки») стала лепшай у 2004. У складзе гурта Аляксандр адыграў больш за 1000 канцэртаў як на Беларусі, так і ў ЗША, Бельгіі, Нідэрландах, Германіі, Украіне, Расіі, Латвіі.
У 2006 годзе Аляксандр пакінуў гурт Новый Иерусалим, жадаючы заняцца сольнай кар’ерайАлександр Патлис ушел из "Нового Иерусалима" / Naviny.by. У 2016 годзе вярнуўся у калектыў.
Сольная кар’ера
У верасні 2006 года Аляксандр пачаў уласную кар’еру, пакінуўшы гурт «Новый Иерусалим». У снежні таго ж года ягоная песня «Для тебя» увайшла ў зборнік лепшых песень Беларусі, выдадзены кампаніяй West Records. 21 мая 2008 года Аляксандр прэзентаваў свой першы сольны альбом пад назвай «Второе Дыхание». У снежні 2008 года гурт «Alex Patlis Band» прыняў удзел у адборачным туры конкурса «Еўрабачанне-2009», аднак саступіў іншым удзельнікам.
У 2011 годзе прадставіў публіцы другі сольны альбом «Читай мои мысли»Александр Патлис "Читай мои мысли" (+аудио) / Experty.by.
Ацэнкі Віталь Артыст, франтмен «Без Билета», у 2008 годзе для «Салідарнасці» сярод заметных музыкаў вылучыў Аляксандра Патліса, якога ён паважае.
Дыскаграфія
Новый Иерусалим «Бог Святой» (1993) «Возвращайся домой» (1995) «Ну что ты думаешь об этом?» (1997) «Новый Иерусалим» (1999) «The Best» (2001, англ.) «Неба осколки» (2002) «The Fragments of Heaven» (2002, англ.) «Время благоприятное» (2005)
Аляксандр Патліс «Второе дыхание» (2008) «Читай мои мысли» (2011)
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Хрысціянскія выканаўцы Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі