Сяргей Уладзіміравіч Марцэлеў, або Марцалеў (нар. , Мінск) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, былы кіраўнік маладзёжнай арганізацыі «Маладая грамада», палітвязень, вязень сумлення.

Біяграфія Нарадзіўся 29 красавіка 1977 г. у Мінску.

Унук Станіслава Марцалева, былога кіраўніка Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук, і члена-карэспандэнта АН акадэміка-філосафа Леаніда Яўменава[Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. С.122-125 ISBN 978-0-929849-42-3].

Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся на факультэце міжнародных адносін БДУ (1994—1997). Адлічаны па палітычных матывах пасля адміністрацыйных арыштаў, факт прызнаны ў дакладзе Дзярждэпа ЗША за 1997 годСяргей Марцалеў: Нават у кладаўшчыкі не бяруць — матэрыяльна адказная пасада 15.

У 1996-1999 гадах быў у ЦК БСДП, у 1998—2000 гадах узначальваў маладзёжную арганізацыю «Маладая грамада».

2001—2005 гады — каардынатар міжнародных праектаў аднаго з польскіх фондаў.

Скончыў Познанскі ўніверсітэт імя Адама Міцкевіча па спецыяльнасці «Паліталогія» (2000—2007).

Удзельнік больш за 12 нацыянальных выбарчых кампаній у Беларусі, Польшчы і Украіне, у якіх выконваў адміністрацыйныя функцыі ці быў палітычным кансультантам.

Падчас выбараў 2006 года працаваў прэс-сакратаром Аляксандра Казуліна, мадэратарам і рэдактарам сайта kozylin.org, пісаў публіцыстычныя матэрыялы для сайтаў naviny.by і eurobelarus.info.

На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года кіраваў перадвыбарчым штабам Мікалая Статкевіча.

Пераслед за грамадска-палітычную дзейнасць За правядзенне пікета 10 снежня 1996 года, падчас якога выступалі ў абарону Славаміра Адамовіча арыштаванага за за верш «Забі прэзідэнта!» і раздавалі ўлёткі з Дэкларацыяй правоў чалавека, быў затрыманы і дастаўлены ў РУУС.

У сакавіку 1997-га за ўдзел у арганізаваным сацыял-дэмакратычнай моладдзю пікеце супраць прымусовага размеркавання ў чарнобыльскую зону студэнтаў быў асуджаны 10-цю суткамі адміністрацыйнага арышту.

На Акрэсціна, дзе адбываў пакаранне, Марцалеў абвясціў сухую галадоўку.

У 2010 годзе Марцалеў быў кіраўніком штаба кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.

19 снежня падчас разгону плошчы Марцалеў не быў затрыманыНевядомы паплечнік Статкевіча. Арыштавалі Марцалева ўначы 23 снежня, знялі з цягніка, калі ён ехаў у Варшаву для ўдзелу ў перадачы «Белсата».

Быў змешчаны ў СІЗА КДБ, абвінавачваўся ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Марцалева вязнем сумленняAmnesty International насчитала 16 узников совести в Беларуси.

4 красавіка 2011 года абвінавачанне зменена на больш мяккае — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (ч.1 арт. 342 КК РБ).

Да суда знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ.

16 мая 2011 года суддзя Заводскага суда Мінска Жана Брысіна асудзіла Марцалева на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна.

Тым жа днём ён быў вызвалены.

У 2012 годзе Марцалеў прапанаваў фігурантам крымінальнай справы па падзеях 19 снежня 2010 года, а таксама лідарам апазіцыі і ключавым постацям у парламенцкай кампаніі прайсці праверку на дэтэктары хлусні, ці не з’яўляюцца яны агентамі КДБ.

25 сакавіка 2017 года Марцалеў затрыманы на акцыі пратэсту на Дзень Волі ў Мінску. Асуджаны на 5 сутак арыштуАдміністратыўны перасьлед.

Літаратура За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак. Праваабарончы цэнтр «Вясна» / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. С. 96-97. Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. С.122-125 ISBN 978-0-929849-42-3.

Катэгорыя:Вязні сумлення Катэгорыя:Палітвязні Беларусі